wd wp Пошук:

Карціна

Іван Хруцкі. Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі. 1838. НММ РБ

Карці́на — твор станковага жывапісу, які мае самастойнае мастацкае значэнне, вылучаецца завершанасцю, адзінствам формы і зместу. У адрозненне ад іншых відаў жывапісу карціна непасрэдна не звязана з пэўным інтэр’ерам, сістэмай дэкарыравання ці культавым прызначэннем. Складаецца з асновы (дрэва, палатно, кардон, метал і інш.), грунту(руск.) бел., фарбавага слоя. Некалькі карцін, аб’яднаных адной тэмай, у залежнасці ад іх колькасці складаюць дыптых, трыпціх, паліпціх. Часам тэрмін «карціна» ўжываюць як сінонім паняцця жанр[1].

З’явілася ў Старажытнай Грэцыі ў 4 ст. да н.э. У еўрапейскім мастацтве вядома з 12 ст., на Беларусі — з 16 ст.[1]

Зноскі

  1. 1 2 Карціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Карціны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Жывапіс
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай