wd wp Пошук:

Мемарыял Джэферсана

Мемарыял Джэферсана — мемарыяльны комплекс, прысвечаны 3-му прэзідэнту ЗША, «бацьку-заснавальніку» Злучаных Штатаў Амерыкі Томасу Джэферсану. Знаходзіцца ў сталіцы ЗША горадзе Вашынгтоне. Мемарыял, спраектаваны Джонам Поўпам, пабудаваны ў неакласічнага стылі. Будаўніцтва пачалося ў 1939 годзе, скончылася ў 1943 годзе. Пазней, у 1947 годзе, з’явілася бронзавая статуя прэзідэнта.

Мемарыял кіруецца Службай нацыянальных паркаў ЗША. У 2004 годзе заняў чацвёртае месца ў спісе 150 любімых амерыканскіх збудаванняў па версіі Амерыканскага інстытута архітэктараў.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вашынгтон
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Славутасці Вашынгтона
Катэгорыя·Помнікі дзяржаўным і палітычным дзеячам
Катэгорыя·Помнікі ЗША