Насту́рка, капуцын (Tropaeolum) — род кветкавых раслін сямейства настуркавыя (Tropaeolaceae).
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым сцяблом, часам лазячыя. Лісце шчытападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя, са шпорцам, нагадваючым капюшон манахаў-капуцынаў. Колер кветак жоўты, аранжавы, чырвоны. Плод — каробачка.
Налічвае каля 80 відаў, пашыраных у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. У Еўропу завезены ў XVII стагоддзі.
Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 88 відаў[3]:
З’яўляецца адным з харчовых прадуктаў у краінах Паўднёвай Амерыкі. У ежу ўжываюць лісце, кветкі. У некаторых відаў ужываюць карэнішчы і клубні. Дэкаратыўныя расліны. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюцца сарты настуркі вялікай (Tropaeolum majus) і настуркі малай (Tropaeolum minus).
Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 23 верасня 2013 года выпушчана ў абарачэнне памятная манета «Настурка (Tropaeolum)»[4].
Настурка на Вікісховішчы |