wd wp Пошук:

Наспа

На́спа[1] (трансліт.: Naspa, руск.: Наспа) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 13 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 54 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Чарамха (прыток ракі Дняпро).

Транспартная сетка

аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з ледзь скрыўленай шыротнай вуліцы, перакрыжаванай на ўсходзе кароткай прамалінейнай вуліцай. Жылыя будынкі змесцаваны і на поўдні ад ракі. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Памешчыкі Ёлшыны мелі ў 1835 годзе ў вёсцы і наваколлях 11 169 дзесяцін зямлі. З 1856 года па 1661 год працаваў цукровы завод (належыў В. В. Ёлшыну), на якім у 1859 годзе выраблена 342 пуда цукровага пяску, працавалі 122 рабочыя. Пасля адмены ў 1861 годзе прыгоннага права жыхара вёскі адмовіліся адбываць паншчыну (тры дні ў тыдзень). Для іх уціхамірвання была выклікана вайсковая каманда. У фальварку з 1865 года працаваў бяростадзёгцевы, з 1878 года — смаляна-дзёгцевы завод (5 рабочых). Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 вятракі, карчма, крупарушка. У фальварку вадзяны млын. У 1903 годзе дзейнічала пільня (50 рабочых), з 1908 года вінакурня і вінная крама. З 1907 года працавала народнае вучылішча (49 вучняў). У 1909 годзе ў сяле 556 дзесяцін зямлі, у фальварку 1131 дзесяцін зямлі. Працавалі цагельня (у 1913 года 37 рабочых), вінная крама, прыёмны пакой. Ад пажару 30 мая 1911 года згарэў шклозавод Кудрына, які дзейнічаў у фальварку з 1898 года.

Польскія войскі ў 1920 годзе амаль цалкам спалілі вёску. Адбудаваны шклозавод дынамічна развіваўся: расла вытворчасць, будавалася рабочы пасёлак, дзейнічалі млын, гамарня, магазін, вучылішча па падрыхтоўцы спецыялістаў па вытворчасці шкла. 25 кастрычніка 1923 года моцная бура разбурыла будынкі заводу і шматлікія іншыя пабудовы. Пасля гэтага завод не аднавіўся. У 1924 годзе адкрыта 4-хгадовая школа, для якой у тым жа годзе пабудавалі будынак.

У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў 91 жыхар вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Губіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных