wd wp Пошук:

Народныя мсціўцы

«Наро́дныя мсці́ўцы» — поўнаметражны мастацкі фільм, зняты ў 2019 годзе рэжысёрам Аляксандрам Меліхаўцом паводле аднайменнага апавядання Васіля Быкава[1][2][3]. Першы з 1994 года беларускамоўны ігравы фільм, які выйшаў у шырокі кінапракат[4].

Сюжэт

БССР, 1958 год. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік «органаў» Вусаў, хоць усе думалі, што ён ужо не жывы. Яго тут добра памятаюць, перад вайной стараннямі гэтага энкавэдыста многіх рэпрэсавалі — арыштавалі ці забілі.

Чацвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна — смерць.

Здымкі і паказ

Для рэалізацыі праекту быў абвешчаны збор сродкаў на «Talaka.by»[5], у выніку ўдалося назбіраць 25 % патрэбнай сумы — каля 3 000 беларускіх рублёў. Фільм здымаўся часткамі, калі з’яўлялася фінансаванне. Запіс гуку склаў амаль палову бюджэту фільма, таму што звядзенне адбывалася на прафесійным абсталяванні з удзелам адмыслоўцаў.

Увогуле, здымкі цягнуліся 10 гадоў, фільм меў 3 варыянты[6][7][8]:

У 2010-м ідэя нарэшце акрэслілася, і я пачаў яе рэалізоўваць. Сабраў акцёраў, зняў першы трэйлер, зрабілі дзесьці 30% фільму. Але давялося згарнуцца. Праз некалькі гадоў зноў вярнуўся, ужо з іншым складам, давялі да 90%, таксама далей не склалася. Летась была трэцяя спроба — і цяпер важна гэта зафіналіць, паказаць вынік і рухацца далей.

Да жніўня 2018 года фільм быў цалкам гатовы, атрымаў пракатнае пасведчанне (катэгорыя 12+).[9] У фінальнай версіі граюць акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь і Ілля Ясінскі[10]. У эпізодах зняліся Канстанцін Воранаў (РТБД) і Паліна Дабравольская з тэатру «Тэрыторыя мюзікла»[11].

Прэм’ера адбылася 2 і 3 сакавіка 2019 года ў малой залі канцэртнага комплексу «Мінск».[12]

У ролях

Акцёр Роля
Дзмітрый Давідовіч Іван «снайпер» Іван
Арцём Курэнь Ляплеўскі настаўнік Ляплеўскі
Аляксандр Меліхавец Саўчанка сібірак Саўчанка
Ілля Ясінскі Дубчык п’янтос Дубчык
Канстанцін Воранаў Івана бацька Івана
Паліна Дабравольская Дубчыка сястра Дубчыка
Аляксандар Вафік Вусаў чэкіст Вусаў [4]

Крытыка

У аглядзе газеты «Культура» фільм быў ацэнены неадназначна. На думку аглядальніка Тараса Тарналіцкага, кінастужцы не стае ўвасаблення не толькі псіхалагічнай прасторы, але і гістарычнага «бэкграўнду». Фільм больш нагадвае «тэатральную пастаноўку, знятую на свежым паветры». Да недахопаў твора таксама было аднесена спрошчанае ўвасабленне сюжэту, дзе знешні канфлікт застаецца разгорнутым павярхоўна[13].

Зноскі

  1. Забыць нельга адпомсціць(нявызн.), Новы Час (23-02-2019). Праверана 30 жніўня 2019.
  2. Паказ фільма «Народныя мсціўцы» паводле Васіля Быкава(нявызн.), Будзьма беларусамі! . Праверана 30 жніўня 2019.
  3. Паказ фільма «Народныя мсціўцы» паводле Васіля Быкава(нявызн.), Беларускае Радыё Рацыя . Праверана 30 жніўня 2019.
  4. 1 2 Беларускамоўны фільм пакажуць у менскіх кінатэатрах. Апошні раз такое было 25 гадоў таму(нявызн.), БелСат (2018.08.24 19:09). Праверана 30 жніўня 2019.
  5. nashaniva.by
  6. Актеры боятся сниматься в экранизации Быкова(нявызн.), Белорусский партизан (10:44 16/08/2016). Праверана 30 жніўня 2019.
  7. Роўда, Настасся. Здымкі фільма па Быкаву за народныя грошы пад пагрозай зрыву(нявызн.), Наша Ніва (16.10.2016 / 12:25). Праверана 30 жніўня 2019.
  8. Режиссер собирает средства на экранизацию рассказа Василя Быкова(нявызн.), TUT.BY (19 лiпеня 2016 у 14:20). Праверана 30 жніўня 2019. Архівавана 30 жніўня 2019.
  9. Карней, Ігар. «Народныя мсьціўцы»: выйшаў новы фільм на беларускай мове — паводле твора Васіля Быкава(нявызн.), Радыё Свабода (27 люты 2019, 08:30). Праверана 3 мая 2019.
  10. novychas.by
  11. belsat.eu
  12. НАРОДНЫЯ МСЦІЎЦЫ 12+(руск.)  (недаступная спасылка). «Bycard». Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.
  13. Тарас Тарналіцкі. Спрашчаючы Быкава(нявызн.), Культура (28.04.2019). Праверана 13 верасня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Фільмы 2019 года
Фільмы на беларускай мове
Фільмы Беларусі 2019 года
Фільмы паводле алфавіта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Фільмы-драмы Беларусі
Фільмы-драмы 2019 года
Экранізацыі твораў Васіля Быкава
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Фільмы без IMDb
Карыстальнікі Facebook