wd wp Пошук:

Набу

Набу́ (акад.: 𒀭𒀝) — старажытны месапатамскі бог пісьма і мудрасці.

Паходжанне

Імя Набу паходзіць ад семіцкага кораня n_b і можа быць перакладзена як «вяшчун». Цэтрам яго шанавання з’яўлялася горад Барсіпа ў Вавілоніі. Але яшчэ ў эпоху Хамурапі ён не ўзгадваўся ў пісьмовых крыніцах. Мяркуецца, што вавіланяне запазычылі яго культ у Эбле, а афіцыйны характар ён набыў толькі ў эпоху касіцкай дынастыі.

Функцыі

Набу разглядаўся як сын і пісец бога Мардука, а таксама як бог-заступнік горада Барсіпа каля Вавілона. Лічылася, што ён апекаваў пісцоў, настаўнікаў, астролагаў, сімвалізаваў сабою мудрасць.

Шанаванне

Галоўным цэнтрам шанавання Набу ў Месапатаміі быў горад Барсіпа, дзе ён лічыўся богам-заступнікам. Штогод барсіпцы арганізоўвалі свята ў гонар шлюбу Набу з Ташмету. Акрамя таго, культ Набу быў шчыльна звязаны з культам Мардука ў суседнім Вавілоне. Заканчэнне навагодняга свята акіту суправаджалася сакральнай працэсіяй на чале статуі Набу з Барсіпы ў Вавілон. Барсіпскі храм Эзіда, прысвечаны гэтаму богу, дзейнічаў да сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.

У 1 тысячагоддзі да н. э. другім важным цэнтрам шанавання Набу стаў асірыйскі горад Німруд, дзе у яго гонар быў узведзены асобны храм. Сведчанні шанавання Набу таксама былі знойдзены на востраве Элефанціна на Ніле. Набу пад імям Нэво ўзгадваўся ў біблейскіх кнігах прарока Ісаі[1] і прарока Ераміі[2]. У эпоху элінізму як бог-прарок атаесамляўся з Апалонам.

Сімвалам Набу з’яўляўся вертыкальны клін для запісаў, часам разам з выявай глінянай таблеткі.

Зноскі

  1. Ісая, 46:1
  2. Ерамія, 48:1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Шумера-акадская міфалогія
Катэгорыя·Багі мудрасці і ведаў
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу