wd wp Пошук:

Элефанціна

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Элефанціна (араб. إلفنتين‎‎) — востраў на рацэ Ніл на поўдні сучаснага Егіпта. Вядомы археалагічнымі славутасцямі. У нашы дні з’яўляецца часткай горада Асуан. Агульная плошча — 0,53 км².

Геаграфія

Элефанціна — адзін з астравоў Ніла, што месціцца крыху ніжэй за першы парог на захад ад горада Асуана, аддзелены ад яго рукавом ракі ў самай вузкай частцы каля 98 м. Абрысы вострава нагадваюць бівень слана, адкуль і паходзіць яго назва (ад грэч.: Ελέφαντας «слон»). У сярэдняй частцы вострава знаходзяцца сталыя паселішчы мясцовых жыхароў-нубійцаў.

Гісторыя

Востраў Элефанціна пачаў насяляцца на мяжы 3 тысячагоддзя да н. э. і 2 тысячагоддзя да н. э. З сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н. э. на востраве ўзводзіліся памежныя ўмацаванні паміж старажытнаегіпецкай і нубійскай дзяржавамі. Акрамя таго, востраў лічыўся святым месцам і быў звязаны з культам бога Хнума. У гады кіравання Тутмоса III і Аменхатэпа III на Элефанціне вялося будаўніцтва храмаў. Тут дзейнічалі збудаванні для вымярэння ўздыму вады ў Ніле падчас штогадовых паводак.

У XIX ст. стала вядома калекцыя са 150 элефанцінскіх папірусаўдакументаў VIV стст. да н. э., якія сведчаць пра прысутнасць на востраве ваенных наёмнікаў—іўдзеяў. Мяркуецца, што яны перасяліліся на поўдзень Егіпта пасля захопу Ерусаліма вавіланянамі або нават раней. На Элефанціне існаваў храм Яхвэ, але мясцовыя іўдэі былі політэістамі і шанавалі таксама іншых багоў.

Гістарычная спадчына вострава моцна пацярпела ў XIX ст., калі некаторыя старажытныя пабудовы былі зруйнаваны падчас ваеннай кампаніі Мухамеда Алі. У другой палове XIX ст. пачаліся навуковыя даследаванні.

У нашы дні на востраве працуе Асуанскі музей, развіваецца турызм. З 2008 г. археалагічныя аб’екты Элефанціны ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў складзе зоны «Помнікі Нубіі ад Абу-Сімбел да Філаў».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нубія
Катэгорыя·Астравы на Ніле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Егіпта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Егіпце
Катэгорыя·Астравы Афрыкі