wd wp Пошук:

Храм

Сабор Парыжскай Божай Маці

Храм — архітэктурнае збудаванне, прызначанае для здзяйснення набажэнстваў і рэлігійных абрадаў.

У хрысціянскай, іўдзейскай і ў большасці паганскіх рэлігійных традыцый храмам можа быць прызнана не любое культавае збудаванне, але толькі тое, у якім знаходзіцца ахвярнік і ў якім абавязкова павінна прыносіцца ахвярапрынашэнне.

У хрысціянстве традыцыйна прынята зваць храмам толькі тое архітэктурнае збудаванне, у якім ёсць алтар і здзяйсняецца еўхарыстыя — бяскроўнае ахвярапрынашэнне, а тыя збудаванні, дзе не здзяйсняецца ахвярапрынашэнне, прынята зваць капліцай.

У іўдаізме можа быць толькі адзін Іерусалімскі Храм на ўсім зямным шары. Сёння ў іўдзеяў афіцыйна няма храма, а сінагога ў іўдаізме не з’яўляецца храмам і шмат у чым падобная па функцыях з хрысціянскай капліцай.

У ісламе традыцыйна адсутнічае храм, а мусульманская мячэць шмат у чым падобная па функцыях з іўдзейскай сінагогай і з хрысціянскай капліцай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хрысціянства
Катэгорыя·Храмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле