wd wp Пошук:

Ташмету

Ташме́ту, таксама Ташме́тум (акад.: 𒀭𒌨𒈨𒌈 «яна чуе») — багіня прывабнасці і мудрасці ў месапатамскай міфалогіі, жонка бога Набу.

Паходжанне

Культ Ташмету вядомы з другой паловы 2 тысячагоддзя да н. э. Ён узнік у Вавілоніі, дзе гэта багіня разглядалася як жонка болей вядомага бога пісьменнасці Набу. У 1 тысячагоддзі да н. э. яна шанавалася ў Асірыі і імперыі Ахеменідаў. Падобна на тое, што культ Ташмету ўзнік на поўдзень ад Вавілона, паколькі яе бацькам лічыўся Ураш, бог-заступнік горада Дыльбата. Супольны храм Набу і Ташмету існаваў у горадзе Барсіпа.

Функцыі

Функцыі Ташмету як багіні не зусім зразумелы. Найчасцей у акадскай паэзіі яна выступае ў якасці жонкі Набу, яе імя ўзгадваецца ў эратычных вершах. У гэтым сэнсе яе імя магло выкарыстоўваецца як частка жаночых імён. Так, асірыйскі валадар Сінахерыб меў жонку Ташмету-шарат. У Асірыі для Набу і Ташмету быў пабудаваны сакральны комплекс Эзіда ў Німрудзе, які складаўся з 2 храмаў-блізнят. У ім праводзіліся штогадовыя ўрачыстыя цырымоніі «вяселля» і першай «шлюбнай ночы» паміж статуямі багоў. Мяркуецца, што жаночая прывабнасць у вобразе Ташмету была запазычана ў болей ранняй багіні кахання Нанаі.

У запісах з асірыйскага Німруда Ташмету завуць багіняй мудрасці, прывабнасці і пачуццяў, «гаспадыняй закаханых у населеным моры».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шумера-акадская міфалогія
Катэгорыя·Багі кахання і шлюбу
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Багі мудрасці і ведаў
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта