wd wp Пошук:

Баніфацый I Манферацкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Баніфацый. Баніфацый I Манферацкі (1150 — 4 верасня 1207) — лідар Чацвёртага крыжовага паходу, першы кароль Фесалонікі.

Біяграфія

Паводле паходжання — маркграф Манферацкі, сын Вільгельма V Старога і Юдзіфы Аўстрыйскай, брат Вільгельма па мянушцы Доўгі Меч і Конрада Манферацкага.

У 11911193 гадах ваяваў на боку імператараў Фрыдрыха I і Генрыха VI супраць Ламбардскай лігі, у 1194 годзе — супраць Сіцыліі. У 1201 г. у Суасоне быў абраны правадыром Чацвёртага крыжовага паходу, які скончыўся ўзяццем і рабаваннем Канстанцінопаля.

Падзел Візантыі

Асноўны артыкул: Франкакратыя Падчас крыжовага паходу Баніфацый трымаўся ў цені венецыянскага дожа Энрыка Дандала, які фінансаваў экспедыцыю на ўсход. Тым не менш пры заснаванні Лацінскай імперыі ён разлічваў заняць імператарскі трон і ажаніўся з імператрыцай-удавой Марыяй. Венецыянцы заблакавалі абранне яго імператарам, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Манферацкай дынастыі. У Канстанцінопалі стаў валадарыць Балдуін I Фландрскі, а яго брат і спадчыннік Генрых I Фландрскі ажаніўся з дачкой Баніфацыя. У якасці кампенсацыі Баніфацыю былі перададзены візантыйскія вобласці на ўсходзе ад Басфора, а таксама востраў Крыт. Сваёй сталіцай ён абраў другі па велічыні горад імперыі — Фесалонікі. Так узнікла Фесаланікская дзяржава.

Быў забіты ў бітве з балгарамі (4 верасня 1207 года) у паўднёвай частцы Радопаў. Яго галава была адрэзана і паслана да цара Калаяна ў Тырнава. У Фесалоніках яго спадчыннікам стаў 2-гадовы сын ад шлюбу з Марыяй Венгерскай — Дзімітрый, а Манферат атрымаў старэйшы — Гульельма.

Шлюбы і дзеці

  1. Прыкладна ў 1170 годзе яго жонкай стала Алена дзі Боска (Helene di Bosco; пам. каля 1204). Трое дзяцей:
  2. Элеанора Савойская (пам. 1202), дачка графа Умберта III Савойскага;
  3. У 1204 годзе ажаніўся з Маргарытай/Марыяй Венгерскай (1175 — пасля 1223), дачкой Белы III, удавой Ісака II Ангела

Крыніцы

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118661477 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Lundy D. R. Boniface I of Montferrat, King of Thessalonica // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Bonifacio Marchese del Monferrato // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Boniface I [House of Aleramici] // Kindred Britain
  5. 1 2 3 4 5 Kindred Britain
  6. 1 2 3 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. 1 2 Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
  8. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Папярэднік:
Кароль Фесалонікі
1205-1207
Пераемнік:
Дэметрыус
Папярэднік:
Конрад
Маркіз Манферацкі
1192—1207
Пераемнік:
Гульельма VI
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Дом Алерамічы
Катэгорыя·Памерлі ў Грэцыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Маркграфы Манферата
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў П’емонце
Катэгорыя·Удзельнікі Чацвёртага крыжовага паходу
Катэгорыя·Рыцары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1207 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1150 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня