wd wp Пошук:

Міхаіл Пятровіч Калугін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калугін. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Калугін (нар. 20 лістапада 1994, Харкаў) — украінскі футбаліст, абаронца кыргызскага клуба «Абдыш-Ата» з Канта.

Клубная кар’ера

Выхаванец харкаўскага футбола, на юнацкім узроўні выступаў за каманды «Металіст», «Геліяс» і «Усход». Пазней выступаў за «Ільічовец-2» і дубль «Металіста», у 2013—2014 гадах гуляў за «Сталь-2» у чэмпіянаце Луганскай вобласці. У 2014 годзе пераехаў у клуб другога славацкага дывізіёна «Бодва», адкуль вярнуўся праз год на радзіму, папоўніўшы склад чарнавіцкай «Букавіны». У снежні 2015 года пакінуў клуб.

У лютым 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Крумкачы»[2]. У сезоне 2016 быў асноўным левым абаронцам «Крумкачоў».

У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы сталічнага клуба. 2 красавіка ў матчы першага тура супраць «Віцебск» забіў свой адзіны гол за «Крумкачы», якім прынёс клубу перамогу з лікам 1:0. У чэрвені 2017 года накіраваўся на прагляд у данецкі «Алімпік», які, аднак, скончыўся беспаспяхова[3]. Неўзабаве пасля вяртання з прагляду па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[4]. Пазней быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры», аднак не дамовіўся аб умовах кантракта і ў выніку вярнуўся ў «Крумкачы»[5].

У жніўні 2017 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскай каманды. У першай палове сезона 2018 не гуляў з-за траўмы, і ў жніўні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[7]. Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» далучыўся да «Іслачы», падпісаўшы пагадненне да канца 2019 года[8]. Стаў выступаць у стартавым складзе «Іслачы».

У лютым 2019 года перайшоў у армянскі «Арарат»[9], пакінуў яго ў чэрвені таго ж года[10]. У ліпені 2019 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром»[11] і ў жніўні падпісаў з ім кантракт[12]. Аднак, за «Дняпро» згуляў толькі ў трох матчах, значную частку прапусціўшы з-за траўм.

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак у выніку пакінуў каманду і ў лютым стаў іграком адэскага «Чарнаморца»[13]. За клуб так і не згуляў з-за пандэміі COVID-19, з чэрвеня, калі аднавіўся чэмпіянат, апынуўся ў складзе львоўскага «Руха», дзе толькі заставаўся на лаўцы запасных. З верасня 2020 гуда гуляў у Першай лізе за «Гарняк-Спорт», пакінуў клуб у канцы года.

У 2021 годзе выступаў ва Украіне на аматарскім узроўні — спачатку за чаркаскі ЛНЗ, якому дапамог перамагчы ў аматарскім чэмпіянаце і аматарскім Кубку Украіны, а пасля за «Алімпію». У сакавіку 2022 года далучыўся да кыргызскага клуба «Абдыш-Ата».

Зноскі

  1. Mykhaylo Kalugin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Крумкачы» подписали 2-летний контракт с украинским защитником Калугиным
  3. Калугин не подошел донецкому «Олимпику» и вернется в «Крумкачы»
  4. Михаил Калугин расторг контракт с «Крумкачами»
  5. Калугин не договорился с «Днепром» и продолжит выступать за «Крумкачей»
  6. Михаил Калугин стал игроком «Торпедо-БелАЗ»
  7. Калугин покинул «Торпедо-БелАЗ»
  8. Михаил Калугин присоединился к «Ислочи»
  9. Защитник «Ислочи» продолжит карьеру в Армении
  10. Калугин покинул «Арарат»
  11. Футбол. Михаил Калугин тренируется с «Дняпром»
  12. Калугин пополнил состав «Дняпро»
  13. Экс-защитник «Крумкачей», «Торпедо-БелАЗ», «Ислочи» и «Дняпро» Калугин подписал контракт с «Черноморцем»
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Бодва Молдава над Бодваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ільічовец-2 Марыупаль
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпія Савынці
Катэгорыя·Ігракі ФК Арарат Ерэван
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Львоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Абдыш-Ата
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК ЛНЗ-Лэбэдын
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарняк-Спорт
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск