wd wp Пошук:

Аршанскі маладняк

«Аршанскі маладняк» — літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 19251928 гадах выдавала Аршанская філія «Маладняка». Выйшла 7 нумароў.

У 1926 большая частка рэдакцыі часопіса, апынулася ў Горках, дзе была заснавана Горацкая студыя Аршанскай філіі «Маладняка». Такім чынам з трэцяга нумара часопіс пачаў друкаваўся ў Горках.

Змяшчаў вершы, лірычныя абразкі і апавяданні А. Вечара, М. Ганчарыка (вершы падпісваў псеўд. Я. Сявец), Ю. Гаўрука, B. Каваля, Т. Кляшторнага, М. Нікановіча, В. Сташэўскага, У. Прыбыткоўскага і іншых маладых пісьменнікаў, хроніку літаратурнага жыцця Аршанскай акругі і маладнякоўскіх арганізацый рэспублікі.

Такую ж назву насіла пісьменніцкая арганізацыя, што ўваходзіла на правах філіі ў Усебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» рэспублікі. У дзейнасці арганізацыі прымаў удзел Максім Гарэцкі, які не з’яўляўся сябрам “Маладняка”.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Зніклі ў 1928 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове
Катэгорыя·Горкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара