wd wp Пошук:

Аляксандр Сцяпанавіч Вечар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вечар.

Апошні прыжыццёвы здымак Платона Галавача. Алесь Вечар стаіць справа.

Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) Вечар (псеўданім: Алесь Раніца; 12 (25) сакавіка 1905, в. Машчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 4 красавіка 1985, Мінск) — беларускі паэт , біёлаг, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік АН БССР[1][2].

Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку[3]. У 1923 паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 19251929 студэнт агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі)[1].

Быў адным з кіраўнікоў Аршанскага філіяла «Маладняка», у 19281930 узначальваў Мінскі філіял БелАПП[3].

У 19301931 працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі[1]. У 1931 паводле абвінавачання ў прыналежнасці да кулацкай сям’і выключаны з КП(б)Б[3]. У пошуках працы выехаў за межы Беларусі. У 19321933 аграхімік Сочынскай заалагічнай даследчай станцыі[3].

У 1933 вярнуўся ў Беларусь. Паводле сведчання С. Кандыбовіча, у 1933 быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены[3].

З 1933 працаваў у НДІ харчовай прамысловасці БССР[1]. З 1937 у Інстытуце харчовай прамысловасці ў Краснадары. З 1959 загадчык лабараторыяй біяхіміі раслін, з 1970 — лабараторыяй біяхіміі і малекулярнай біялогіі ў Інстытуце біялогіі АН БССР[1], з 1970 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1966)[3].

Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1975). Член СП БССР з 1978[3].

Сястра А. Вечара Ніна была жонкай Платона Галавача[4].

Навуковая дзейнасць

Даследаванні прысвечаны прыродзе пратаплазменных(руск.) бел. структур расліннай клеткі, вывучэнню прыроды бялкоў. Вывучаў змены прыродных уласцівасцяў клубняў пад уздзеяннем святла. Устанавіў адсутнасць фотасінтэтычнай актыўнасці ў іх хларапластах. Выявіў наяўнасць у пластыдах бульбы дэзаксірыбануклеінавую кіслату, якая сведчыць аб наяўнасці ў іх самастойнага шляху біясінтэзу бялкоў[2].

Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць метады асвятлення вінаў бентанітамі(руск.) бел., навукова абгрунтаваў выкарыстанне аскарбінавай кіслаты ў тэхналогіі вытворчасці пеністых вінаў. Распрацаваў методыку атрымання ізаляваных пластыд, у т. ч. хларапластаў з тканак раслін, вызначыў іх хімічны склад і выявіў наяўнасць дэзаксірыбануклеінавай кіслаты[1].

У выніку даследаванняў, праведзеных у лабараторыі Вечара, даказаная эфектыўнасць безадходнай перапрацоўкі бульбы для кармавых і тэхнічных мэтаў. Удзельнічаў у стварэнні першага ў СССР доследна-прамысловага завода па атрыманні каратыну з морквы і першага завода па вытворчасці вітаміна В2 на аснове мікрабіялагічнага сінтэзу[1].

Навуковыя працы

Аўтар больш за 420 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і 10 вынаходніцтваў[2].

Творчасць

Першы верш апублікаваў у 1926 у часопісе «Аршанскі маладняк». Першую кніжку вершаў «Кола дзён» апублікаваў у 1930[3][5] годзе. Аўтар зборніка вершаў «Зварот да слова» (1977)[5].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Вечер Александр Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Акадэмік ВЕЧАР Аляксандр Сцяпанавіч (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  4. Судьба в нескольких фотоснимках (руск.)
  5. 1 2 Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Памерлі 4 мая
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Асобы
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Беларусі
Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Аршанскі Маладняк
Дактары біялагічных навук
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Паэты СССР
Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
Паэты паводле алфавіта
Вучоныя паводле алфавіта
Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Паэты Беларусі
Нарадзіліся ў 1905 годзе
Беларускамоўныя паэты
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Памерлі ў 1985 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Памерлі 4 красавіка
Выкладчыкі біялагічнага факультэта БДУ
Біёлагі Беларусі
Нарадзіліся 25 сакавіка
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў Слуцкім раёне