wd wp Пошук:

Свабода веравызнання

Свабода веравызнання — права вызнаваць і практыкаваць кожную рэлігію. Гістарычна паняцце пашыралася і цяпер свабода веравызнання звычайна разумеецца таксама як права не вызнаваць і не практыкаваць ніякай рэлігіі, прапаведаваць рэлігійныя ці іншыя светапогляды.

Храналогія

Міжнародны дзень рэлігійнай свабоды

27 кастрычніка — Міжнародны дзень свабоды веравызнання, у памяць гібелі «бостанскіх мучанікаў», групы квакераў, пакараных пурытанамі ў Бостане за рэлігійныя перакананні паводле заканадаўчых актаў калоніі Масачусецкага заліва ў 1659—1661 гадах.

Сучасныя праблемы

У штогадовым дакладзе за 2011 год Камісія Злучаных Штатаў па міжнароднай рэлігійнай свабодзе назвала 14 краін «краінамі, якія выклікаюць асаблівую заклапочанасць». Старшыня камісіі адзначыў, што гэта краіны, чые паводзіны характарызуюць іх як найгоршых у свеце парушальнікаў рэлігійнай свабоды і парушальнікаў правоў чалавека. Чатырнаццаць названых краін — Бірма, Кітай, Егіпет, Эрытрэя, Іран, Ірак, Нігерыя, Паўночная Карэя, Пакістан, Саудаўская Аравія, Судан, Туркменістан, Узбекістан і В’етнам. Іншыя краіны, уключаны ў спіс назірання камісіі — Афганістан, Беларусь, Куба, Індыя, Інданэзія, Лаос, Расія, Самалі, Таджыкістан, Турцыя і Венесуэла. Ёсць занепакоенасць у сувязі з абмежаваннямі на публічную рэлігійную вопратку ў шэрагу еўрапейскіх краін (у тым ліку на хіджабы, ярмолкі і хрысціянскія крыжы).

Паводле артыкула 18 Міжнароднага пакта ААН пра грамадзянскія і палітычныя правы, свабода веравызнання можа абмяжоўвацца законам, калі гэта неабходна для грамадскай бяспекі, парадку, здароўя і маралі, а таксама асноўных правоў іншых асоб.

Свабода веравызнання як прававое паняцце звязаная, але не ідэнтычная верацярпімасці, аддзяленню царквы ад дзяржавы, свецкай дзяржаве.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Свабода веравызнання
Катэгорыя·Рэлігіязнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак