wd wp Пошук:

Мусака

Мусака (грэч.: μουσακάς; малд.: musaca; арм. մուսատկա («мусатка»); турэцк.: musakka; паўд. слав. мусака/musaka; араб. musaqqaʿa) — традыцыйная страва з баклажанаў на Балканах і Блізкім Усходзе.

У Грэцыі мусака складаецца з пластоў і, як правіла, падаецца гарачай. У Турцыі гэта страва падаеца ў выглядзе запяканкі і ўжываецца цёплай або пакаёвай тэмпературы. У арабскіх краінах мусаку ядуць халоднай.

Этымалогія

Слова мусака паходзіць ад арабскага слова musaqqa` («астуджаны», ад дзеяслова saqqaʿa — астуджаць[1]), якое прыйшло ў іншыя мовы праз грэчаскую.

Нацыянальныя варыянты

Грэчаская кухня

Балгарская кухня

У Балгарыі мусака — гэта запечаная сумесь фаршу і бульбы з запраўкай. А страва накшталт грэчаскай мусакі, якая складаецца з рознай гародніны, бульбы і мяса, называюць «гювеч». Слова «гювеч» мае ў балгарскай мове і пераносны сэнс — халява.

Турэцкая кухня

Турэцкая мусака неслаёная. Замест гэтага, яна гатуецца з пасераванных баклажанаў, зялёнага перца, памідораў, цыбулі і мяснога фаршу. Ядуць яе з дзадзыкі і пловам. Існуюць таксама варыянты з цукіні, морквы і бульбы.

Зноскі

  1. Паходжанне слова «мусака» ў Merriam-Webster Dictionary

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Стравы з баклажанаў
Катэгорыя·Арабская кухня
Катэгорыя·Грэчаская кухня
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Балгарская кухня
Катэгорыя·Балканская кухня