Гювеч — страва са смажанага мяса з гароднінай[1], або сумесь гародніны з салодкага перцу, баклажанаў, зялёнага гарошку або струкоў фасолі, памідораў, пятрушкі, цыбулі і г.д., шырока выкарыстоўваецца як гарнір ці самастойная страва ў малдаўскай, балгарскай і румынскай кухнях. Гародніна можа падвяргацца рознай цеплавой апрацоўцы (тушэнне, смажанне і інш.).[2]