Мо́шны[2] (трансліт.: Mošny, руск.: Мошны) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.
У 30 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, прыпыначны пункт на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Вакол вёскі — лес.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.
Планіроўка складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы (уздоўж чыгункі), да якой з усходу далучаюцца 3 завулкі. Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу. Клуб, аўталаўка.
Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя. На 1908 год — казённая сядзіба, у Брожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З уводам у эксплуатацыю ў 1932 годзе чыгункі Бабруйск — Старушкі пачаў дзейнічаць раз’езд, а затым і чыгуначная станцыя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у 1941 годзе разам з часткамі Чырвонага Арміі чыгуначную станцыю абараняў батальён добраахвотнікаў. Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 7 жыхароў. У жніўні 1942 года партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы і вывелі са строю лесазавод.