wd wp Пошук:

Драчкаўскі сельсавет

Дра́чкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Драчкава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Смалявіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 10 лютага 1977 года ў склад сельсавета з Пятровіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікі Камень, Калюга, Сінія Горы і хутар Дуброва), у склад Верхменскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Вызваленне, Вялікі Лес і Пяцілетка)[1]. 16 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пятровіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Быкачына, Бярозавая Гара, Волма, Дзяхань, Загор’е, Задвор’е, Зарэчча, Заямнае, Зялёны Лужок, Каліта, Куляшоўка, Лазовы Куст, Лукава, Першамайская, Плюшчай, Пятровічы, Самсонаўка, Узбарогі і Чырвоны Лужок)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1558 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,4 % — палякі, 0,4 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 16 декабря 2009 г. № 231 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Драчкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе