wd wp Пошук:

Малачай мізэрны

Малачай мізэрны[3][4][5] (Euphorbia exigua) — від кветкавых раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae). лац.: exigua — «маленькі»[6].

Апісанне

Гэта невялікі травяністы аднагадовы злёгку атрутны малачай, дасягае 25 см у вышыню. Мае стрыжневы корань і пераважна прамыя сцеблы. Лісце шэра-зялёнае, лінейнае, сядзячае, завостранае, шырынёй ад 1 да 4 мм. Малыя кветкі з чэрвеня да восені жоўта-зялёнага колеру. Плады 2 мм, капсулы — гладкія і не крылатыя, адкрываюцца з выбухам і так распаўсюджваецца насенне. Бледна-шэрае, алеістае насенне пакрыта дробнымі бародаўкамі.

Распаўсюджанне

Арэал: Паўночная Афрыка: Алжыр; Егіпет, Лівія; Марока; Туніс. Каўказ: Грузія. Заходняя Азія: Кіпр; Іран; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Расія — еўрапейская частка; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэхаславакія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Швейцарыя; Данія; Фінляндыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Індыя; Балгарыя; краіны былой Югаславіі; Грэцыя; Італія, Мальта, Румынія; Францыя; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія. Таксама культывуецца.

Расце ў адкрытых раёнах з кустамі, палях, садах, на звалках. Лепш за ўсё расце на вільготных да умерана сухіх, ад вапнавых і ўрадлівых, гліністых і нават камяністых суглінкавых глебах.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Довідник назв рослин України
  5. Попович Р. Г. Латинська мова для студентів-екологів.- Рівне: НУВГП, 2013.- 130 с.
  6. A Dictionary of Botanical and Biographical Etymology

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Каўказа
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Малачай
Катэгорыя·Флора Еўропы