wd wp Пошук:

Малажын

Ма́лажын[1] (трансліт.: Malažyn, руск.: Маложин) — аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 50 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 154 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, паралельна да якой на ўсходзе праходзіць кароткая вуліца, а з захаду далучаюцца яшчэ 4 кароткія вуліцы, якія ўтвараюць даволі шчыльную забудову. Жылыя хаты пераважна драўляныя сядзібнага тыпу.

У 1986—1987 гадах пабудаваны цагляныя хаты на 79 кватэр, у якіх змясціліся перасяленцы з месцаў, забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Гісторыя

Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Дзеражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе 57 двароў, 390 жыхароў, валоданне Юдзіцкіх. У 1897 годзе знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, крама, карчма; побач знаходзіўся аднайменны фальварак. У выніку пажару 24 ліпеня 1902 года згарэла 108 двароў.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Малажынскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1930 годзе размяшчаліся школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, вятрак (з 1908 года), нафтавы млын (з 1930 года), воўначасальня. У 1931 годзе арганізаваны калгасы «Чырвоная гаспадарка» і «Першамайскі». Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты змясцілі ў вёсцы свой гарнізон, разгромлены ў далейшым партызанамі. У верасні 1943 года карнікі спалілі 119 двароў і забілі 3 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі ў кастрычніку 1943 года загінулі 7 салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 174 мясцовыя жыхары, у памяць пра якіх у 1967 годзе ў скверы збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў вёску перасяліліся жыхары вёскі Вораўшчына (не існуе). Цэнтр калгасу «Першамайск». Размяшчаліся ветэрынарны ўчастак, швейная майстэрская, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Паблізу радовішча жалязнякоў і торфу.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 1 2 БелЭн, 1999

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Малажынскі сельсавет