wd wp Пошук:

Максім Дзмітрыевіч Плотнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плотнікаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Плотнікаў (нар. 28 студзеня 1998, Пінск) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у юнацкім узросце далучыўся да мінскага «Дынама». З 2015 года пачаў выступаць за дубль мінчан і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.

9 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе мінчан, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0), дзе «Дынама» было прадстаўлена ў асноўным маладымі ігракамі. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[4]. У «Промні» стаў асноўным брамнікам і па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі.

У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды трэніраваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак пасля падпісання дынамаўцамі Андрэя Гарбунова зноў далучыўся да «Промня», і неўзабаве арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон[5]. Пачынаў сезон 2018 у дублі «Промня», у Вышэйшай лізе дэбютаваў 28 красавіка 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0), дзе дапамог сталічнай камандзе здабыць першую ў гісторыі перамогу ў элітным дывізіёне.

У ліпені 2018 года пасля прагляду на правах арэнды далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У жодзінскім клубе стаў другім брамнікам пасля Уладзіміра Бушмы.

У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7]. Застаўся ў камандзе на сезон 2019, здолеў выйграць канкурэнцыю ў Сяргея Ігнатовіча і стаць асноўным брамнікам мінчан. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[8]. З лета 2020 года стаў радзей з’яўляцца ў складзе з-за траўм, у 2021 годзе ўвогуле не выхадзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[9].

Са студзеня 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[10].

Міжнародная кар’ера

У 2013—2015 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2015—2016 гадах прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў), аднак у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Еўропы заставаўся на лаўцы запасных.

8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (1:1). Быў другім брамнікам моладзевай зборнай пасля Паўла Паўлючэнкі, хоць шмат адсутнічаў з-за траўм.

9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльДынамаБеларусь13-13
2016дубльДынамаБеларусь22-15
2017 (2)дубльДынамаБеларусь11-10
2017 (2)Д2ПраменьБеларусь16-7
2018 (1)Д1ПраменьБеларусь8-12
2018 (2)Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь4-3
2019Д1ДынамаБеларусь23-25
2020Д1ДынамаБеларусь14-11
2021дубльДынамаБеларусь8-4

Зноскі

  1. https://team.abff.by/players/381
  2. https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Maksim-Plotnikov-372&season=2022MEN
  3. https://www.pressball.by/footballstat/maksim_plotnikov/
  4. Трансферныя навіны.(недаступная спасылка)
  5. Максiм Плотнiкаў адпраўляецца ў арэнду. Архівавана 17 мая 2018.
  6. “Торпедо-БелАЗ” арендовало у минского “Динамо” Плотникова
  7. Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули “Торпедо-БелАЗ”
  8. Максим Плотников продлил контракт с минским “Динамо”
  9. Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское “Динамо”
  10. Максим Плотников стал игроком “Шахтера”
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных