У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Магілёў (значэнні). Магілё́ў-І-на-Дняпры (трансліт.: Mahilioŭ I, руск.: Могилё́в-I-на-Днепре)[2] — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Магілёўскай вобласці. Размешчана ў горадзе Магілёве.
Адкрыта ў 1902 годзе.
Праз станцыю ажыццяўляюцца пасажырскія перавозкі на Адлер, Брэст, Віцебск, Валгаград, Гомель, Гродна, Дняпро, Еўпаторыя, Іркуцк, Кіеў, Кіславодск, Кішынёў, Марыупаль, Мінск, Масква, Мурманск, Адэса, Орша, Полацк, Рыга, Санкт-Пецярбург, Сімферопаль, Салігорск, Унеча, Феадосія, Херсон, Хмяльніцкі.[3]