wd wp Пошук:

Ліцьвіны

«Ліцьвіны» (англ.: The Litwins, ням.: die Litwinen, польск.: Licwiny, руск.: Литвины, балг.: Литвините, італ.: Litvini) — адзін з самых аўтарытэтных фолк-гуртоў Беларусі[1]. Калектыў пачаў граць альтэрнатыўны фолк яшчэ пад канец 1980-х. У 1980-1990-я гурт адраджаў беларускія аўтэнтычныя спевы[2].

Гісторыя

Увосень 1987 году ўпершыню сустрэліся Наталля Матыліцкая і Уладзімір Бербераў, які шукаў спявачку для свайго музычнага праекта. Наталля, родам са Случчыны, толькі пачынала спрабаваць сябе ў народных спевах, пераняўшы манеру ад вясковых бабуляў і закахаўшыся ў гэтае мастацтва. Уладзімір тады толькі пачынаў самастойную працу па вывучэнні народных інструментаў і музычнага фальклёру, каб стварыць гурт, заснаваны на сапраўдных, музейных, узорах народнага інструментарыю, адзення і выканальніцтва, «жывы працяг музея». Погляды абоіх на музычны фальклёр супалі, і праз год дуэт дэбютаваў на сцэне мінскага Дома літаратара.

У 1990 годзе да дуэта далучіліся Ксенія Дзягілева — скрыпачка, і Мікола Трус — тэнар, родам са Слонімшчыны. Тым жа летам гурт узяў назву «Ліцьвіны» — у памяць пра залаты век беларускай гісторыі — кругабег Вялікага Княства Літоўскага. Цалкам гурт аформіўся ўжо ў 1991 годзе ў складзе 9 музыкаў[3].

У 1992 годзе быў запісаны першы альбом «Галуб на чарэшні, галубка на вішні», які распаўсюджваўся на касетах, перавыдадзены ў 1998-м, а на CD выйшаў у 2002 годзе[1].

7 студзеня 2021 году гурт даў канцэрт з нагоды свайго 30-годдзя.

Склад

Станам на студзень 2021 года:

Зноскі

  1. 1 2 Заўтра ў Мінску выступіць легендарны фольк-гурт «Ліцьвіны»(бел.)  // Новы Час. — 08-01-2021.
  2. Надзея Кудрэйка. “Мы адчувалі сябе рыцарамі…”(бел.) . — 06.02.2021 - 13.02.2021. — № 6 (1497).
  3. Артыкул

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·1991 год у Мінску
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Фолк-гурты Беларусі