wd wp Пошук:

Лынтупскі біялагічны заказнік

Лынтупскі біялагічны заказнік — заказнік мясцовага значэння ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Утвораны паводле рашэння Пастаўскага райвыканкама 14 верасня 1994 года. Плошча 1122 га.

Апісанне

Заказнік размешчаны на ўсход ад вёсак Рынкяны і Янанішкі і на захад ад в. Вейсішкі. На поўначы мяжа праходзіць па дзяржаўнай граніцы з Літвой.

Лясны масіў прадстаўлены шыракаліста-хваёвымі лясамі з лесаўтвараючым пародным складам сасны, яліны, дуба, ясеня, вяза, клёна, бярозы, асіны, алешыны. Асноўныя насаджэнні вяза гладкага і шурпатага размешчаны ў пойме ракі. Глебавае покрыва прадстаўлена сніткай, кісліцай, чарніцамі, папараццю, імхамі, крапівай[1].

Зноскі

  1. Лынтупскі, заказнік батанічны

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·1994 год у Беларусі
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Біялагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі
Катэгорыя·Геаграфія Пастаўскага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1994 годзе