wd wp Пошук:

Луўр Абу-Дабі

Луўр Абу-Дабі — мастацкі музей у Абу-Дабі, які адкрыўся ў 2017 годзе[2].

У калекцыю Луўра Абу-Дабі ўвайшлі экспанаты розных эпох і цывілізацый, у тым ліку карціны Пікаса[3], Гагена, Манэ, Магрыта, Беліні[4].

Месцазнаходжанне

Будынак музея размешчаны на востраве Саадыят. На востраве таксама размесцяцца філіял музея Саламона Гугенхайма і Нацыянальны гістарычны музей шэйха Зайда[4].

Архітэктура

У будынку Луўра Абу-Дабі шмат водных каналаў і велізарны ажурны купал. Гэта дазваляе стварыць у наведвальнікаў адчуванне, што музей знаходзіцца як бы пад адкрытым небам у адкрытым моры[5]. Плошча будынка складае прыкладна 24 000 м²[6].

Будаўніцтва музея

Архітэктарам Луўра Абу-Дабі з’яўляецца Жан Нувель. Рашэнне аб стварэнні музея было прынята ў 2007 годзе[6]. Будаўніцтва пачалося 26 мая 2009 года, на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі прэзідэнт Францыі Жак Шырак і Мухамад ібн Зайд аль-Нахаян, наследны прынц эмірата Абу-Дабі[7].

Першапачаткова меркавалася, што Луўр Абу-Дабі адкрыецца ў 2012 годзе[6]. У студзені 2012 года было абвешчана, што музей адкрыецца ў 2015 годзе[8]. Пазней дата адкрыцця была перанесена на 2016 год[9]. У 2016 годзе ўлады Абу-Дабі прызначылі дырэктарам музея француза Мануэля Рабатэ і абвясцілі, што музей адкрыецца ў 2017 годзе[10][11]. 6 верасня 2017 года міністр культуры Францыі Франсуаз Нісэн назвала канчатковую дату адкрыцця Луўра ў Абу-Дабі — 11 лістапада таго ж года. На цырымоніі адкрыцця была запланавана прысутнасць высокапастаўленых афіцыйных гасцей на чале з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам[12]. 11 лістапада 2017 года музей быў адкрыты для публікі[2]; урачыстая цырымонія з удзелам прэзідэнтаў Францыі і ААЭ адбылася 8 лістапада[13].

Калекцыя

Музей паказвае каля 300 экспанатаў[14] з Луўра, Цэнтра Жоржа Пампіду, Версалю[15]. У 2014 годзе было абвешчана, што Луўр Абу-Дабі арэндуе ў французскіх музеяў «Цудоўную Феран’еру»[16] Леанарда да Вінчы, карціны Маціса, аўтапартрэт Ван Гога, «Напалеона на перавале Сен-Бернар» Жака-Луі Давіда, «Вакзал Сен-Лазар» Клода Манэ[17].

Таксама ў музеі існуюць тэматычныя залы, дзе выстаўлены старажытнасці розных краін: Кітая, Індыі, Ірака, Конга і г. д. У музеі прадстаўлены побач рэлігійныя прадметы розных культур: старонка з «Блакітнага Карана» IX стагоддзя, еменская Тора 1498 года і дзве гатычныя Бібліі XIII стагоддзя. Іншыя музеі арабскіх краін пазычылі Луўру Абу-Дабі 28 значных экспанатаў, у тым ліку двухгаловы бюст з Айн-Газаля[ru] (Іарданія, 6000 г. да н. э.), каля 400 дырхемаў з Амана і каменную прыладу з Саудаўскай Аравіі (350 000 гадоў да н. э.). Музей называюць першым у арабскім свеце універсальным музеем[14][18].

Кошт

Кошт будаўніцтва будынка Луўра Абу-Дабі ацэньваюць у 83—107 мільёнаў еўра[6].

Парыжскі Луўр у асобе агенцтва France-Muséums абавязваецца на працягу 30 гадоў аказваць кансультацыйныя паслугі, здаваць у арэнду прадметы мастацтва і даць права да 2037 года выкарыстоўваць брэнд Луўр — усё гэта абышлося стваральнікам музея прыкладна ў мільярд еўра[14].

Крытыка

Рашэнне аб будаўніцтве Луўра Абу-Дабі і перадачы яму карцін з калекцый французскіх музеяў выклікала крытыку сярод некаторых дзеячаў мастацтва Францыі[19]. 4700 экспертаў па музеях, археолагаў і гісторыкаў мастацтва падпісалі петыцыю, у якой заяўлена, што «[французскія] музеі не прадаюцца»[20].

Таксама выказваліся абвінавачванні ў эксплуатацыі рабочых, якія будуюць музей. Напрыклад, газета The Guardian назвала ўмовы працы будаўнікоў «сучасным рабствам»[21].

Зноскі

  1. https://www.louvreabudhabi.ae/en/about-us/contact-us
  2. 1 2 Louvre Abu Dhabi opens to public
  3. Неизвестную работу Пикассо впервые покажут публике(руск.) . Лента.ру (5 сакавіка 2013). Праверана 18 лістапада 2016.
  4. 1 2 Эмиратский филиал Лувра показал часть своей будущей экспозиции(руск.) . РИА Новости (16 красавіка 2013). Праверана 18 лістапада 2016.
  5. Филиал Лувра будет построен в столице ОАЭ к 2015 году(руск.) . РИА Новости (10 студзеня 2013). Праверана 18 лістапада 2016.
  6. 1 2 3 4 Alan Riding. The Louvre’s Art: Priceless. The Louvre’s Name: Expensive(англ.) . The New York Times (7 сакавіка 2007). Праверана 18 лістапада 2016.
  7. Carol Vogel. Abu Dhabi Gets a Sampler of World Art(англ.) . The New York Times (26 мая 2009). Праверана 2016-11-181.
  8. Sara Hamdan. After a Sputtering Start, the Louvre Abu Dhabi Project Gathers Pace(англ.) . The New York Times (26 верасня 2012). Праверана 18 лістапада 2016.
  9. Opening of Louvre Abu Dhabi pushed back to 2016(англ.) . The National (Abu Dhabi) (4 кастрычніка 2015). Праверана 18 лістапада 2016.
  10. New appointments bring fresh hope to a 2017 opening of Louvre Abu Dhabi(англ.) . The National (Abu Dhabi) (20 верасня 2016). Праверана 5 студзеня 2017.
  11. Louvre Abu Dhabi opening pushed back to 2017, new director appointed(англ.) . Gulf Business (20 верасня 2016). Праверана 5 студзеня 2017.
  12. Harry Bellet. A Abou Dhabi, un autre Louvre sort de terre(фр.) . Le Monde (6 верасня 2017). Праверана 6 верасня 2017.
  13. В Абу-Даби открылся Лувр
  14. 1 2 3 Matisse rencontre George Washington au Louvre Abu Dhabi(фр.) . Linternaute (7 лістапада 2017). Праверана 7 лістапада 2017.(недаступная спасылка)
  15. Лувр в пустыне(руск.) . Российская газета (3 красавіка 2008). Праверана 18 лістапада 2016.
  16. Nick Leech. Louvre Abu Dhabi to be first museum in Middle East to show a Leonardo Da Vinci painting(англ.) . The National (Abu Dhabi) (12 кастрычніка 2014). Праверана 18 лістапада 2016.
  17. Anna Seaman. Van Gogh, Manet, Monet and Matisse among artworks to be lent to Louvre Abu Dhabi(англ.) . The National (Abu Dhabi) (12 кастрычніка 2014). Праверана 19 лістапада 2016.
  18. Stanley Carvalho. East meets West as Louvre Abu Dhabi opens in the Gulf(англ.) . Reuters (7 лістапада 2017). Праверана 15 лістапада 2019.
  19. Van Gelder, Lawrence. Arts, Briefly(англ.) . The New York Times (9 студзеня 2007). Праверана 18 лістапада 2016.
  20. Astier, Henri. Gulf Louvre deal riles French art world(англ.) . BBC News (7 сакавіка 2007). Праверана accessdate=2016-11-19.
  21. Carrick, Glenn and David Batty. «In Abu Dhabi, they call it Happiness Island. But for the migrant workers, it is a place of misery», The Guardian, 21 December 2013, accessed 30 June 2014; Batty, David. «Conditions for Abu Dhabi’s migrant workers ‘shame the west’», The Guardian, 21 December 2013, accessed 30 June 2014; Batty, David. «Campaigners criticise UAE for failing to tackle exploitation of migrant workers», The Guardian, 22 December 2013, accessed 30 June 2014

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мастацкія музеі
Катэгорыя·Абу-Дабі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Культура Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў