wd wp Пошук:

Жак-Луі Давід

Жак-Луі Давід (фр.: Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж — 29 снежня 1825, Брусель) — французскі мастак-жывапісец і педагог, заснавальнік і адзін з буйных прадстаўнікоў французскага неакласіцызму.

Біяграфія

Жак-Луі Давід нарадзіўся 30 жніўня 1748 года ў сям’і аптовага гандляра жалезам Луі-Марыса Давіда і яго жонкі, Мары-Жэнеўеў (народж. Бюрон) і ў той жа дзень быў ахрышчаны ў царкве Сэн-Жэрмэн-л’Асеруа. Да 2 жніўня 1757 года — дня смерці свайго бацькі, які магчыма загінуў на дуэлі, жыў у пансіёне манастыра Пікпюс(фр.) бел..

Дзякуючы брату маці, Франсуа Бюрону, дзевяцігадовы Жак-Луі, пазаймаўшыся з рэпетытарам, паступіў у Калеж Чатырох Нацый на курс рыторыкі. Пасля чаго маці, пакінуўшы дзіця ў Парыжы на апецы брата, з’ехала ў Эўро. Будучыню Жака-Луі вызначылі яе сваякі: брат Мары-Жэнеўеў, Франсуа Бюрон, як і яе швагер, Жак-Франсуа Дэмезон, былі архітэктарамі, таксама сям’я была звязана сваяцтвам з мастаком Франсуа Бушэ. Калі ў дзіцяці былі заўважаныя здольнасці да малявання, было вырашана, што ён стане архітэктарам, як і абодва яго дзядзькі.

У 1775—1780 гг. навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасць майстроў эпохі Адраджэння. У 1783 годзе абраны членам Акадэміі жывапісу.

Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 г. абраны дэпутатам Нацыянальнага Канвента, галасаваў за смерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянераў на чале з Маратам і Рабесп’ерам. З’яўляўся членам Камітэта грамадскай бяспекі, у якасці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.

У 1797 годзе стаў сведкам ўрачыстага ўезду ў Парыж Напалеона і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.

Пасля паразы Банапарта пры Ватэрлоа (1815) бяжыць у Швейцарыю, затым пераехаў у Брусель, дзе пражыў да канца жыцця. Пахаваны на могілках святой Гудулы ў Бруселі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 24 жніўня 2017.
  2. 1 2 Jacques-Louis David — 2009.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523945 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 RKDartists
  5. http://doc.patrimoine.brussels/REGISTRE/AG/013_004.pdf
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp65218/jacques-louis-david?role=art Праверана 11 лютага 2021.
  8. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1825 годзе
Катэгорыя·Члены Нацыянальнага Канвента
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Постаці Вялікай французскай рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брусельскім рэгіёне