wd wp Пошук:

Джавані Беліні

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беліні.

Джавані Беліні (італ.: Giovanni Bellini; каля 1430—1433, Венецыя — 1516, Венецыя) — італьянскі мастак венецыянскай школы жывапісу.

Малодшы брат Джэнціле Беліні.

Біяграфія

Джавані Беліні нарадзіўся ў 1430 годзе, верагодна, у Венецыі, (па іншых звестках — у 1426 годзе). Сын Якапа Беліні (14001471), у майстэрні якога разам з братам Джэнціле Беліні пачаў навучанне жывапіс у і ўласную кар’еру мастака.

Маляваў партрэты і розныя рэлігійныя кампазіцыі. Раннія працы Джавані Беліні створаны пад уплывам яго швагра Мантэньі.

Асабісты стыль Джавані выпрацаваўся ў 70-я гады XV стагоддзя («Мадонна пад дрэвам», 1487, «Мадонна са святымі», 1488).

З карціны «Мадонна са святымі» (1505) пачынаецца апошні перыяд творчасці мастака 1505. У канцы жыцця Беліні стаў лепшым жывапісцам пейзажаў. Альбрэхт Дзюрэр пісаў пра яго ў 1506 годзе: «Ён вельмі стары, але ён усё яшчэ найлепшы мастак».

Джавані Беліні быў настаўнікам Джарджонэ і Тыцыяна.

Памёр Дж. Беліні ў 1516 годзе ў Венецыі.

Творчасць

«Мадонна», 148090 гг.
Джавані Беліні. Паліпціх Св. Вінцэнта Ферэрскага. 1465 г. Венецыя, ц. Санці Джавані э Паола.

Стыль Джавані Беліні вагаўся ад статычнага манеры венецыянскіх прац сярэдзіны XV стагоддзя да гармоніі і хараства прац эпохі Высокага Адраджэння, як, напрыклад, у алтары Царквы Святога Захарыя, Венецыя (1505). Мастак увёў мяккія тоны, гармонію ў кампазіцыю і выкарыстоўваў светлыя колеры, што значна паўплывала на наступнае пакаленне жывапісцаў. На самога ж мастака, як лічыцца, паўплывала галандская школа з яе сканцэнтраваннем на дэталях. Гэты ўплыў адначасова не прыводзіць мастака да эклектызму, яму ўдаецца вельмі гарманічна спалучаць лепшыя дасягненні сучасных яму выяўленчых школ.

У Джавані Беліні разнастайная тэматыка, нямала Мадонна. Выдатная навацыя — увядзенне ў карціну пейзажу, прычым не звязанага з асноўным сюжэтам мастацкага твора. Творы мастака — эмацыйныя, але вельмі мяккія, дораць адчуванне спакою і ласкі.

Мастак пісаў пераважна алейнымі фарбамі, а не тэмперай. Менавіта з сяр. 70-х гг. XV стст. Джавані авалодаў новай для Венецыі тэхнікай алейнага жывапісу. Каларыт майстра набыў насычанасць і цеплыню. Творы Джавані Беліні (Мадонны, алтарныя абразы, сцэны з Евангелля на фоне пейзажу, алегорыі і партрэты) адрозніваюцца спакойнай веліччу, глыбінёй пачуцця і паэтычнасцю.

Як афіцыйны мастак Венецыянскай рэспублікі, маляваў партрэты дожаў, якія ўзначальвалі ўрад. Пасля смерці Джавані Беліні гэту пасаду атрымаў Тыцыян Вечэліа.

Але драматычныя творы сустракаюцца і ў яго творчасці: «П’ета з двума анёламі» Берлін, «Сыны п’янага Ноя хаваюць ад Хама аголенае цела бацькі» Безансон, Францыя і г.д. Але ён больш майстар гармоніі, паэтычнага настрою, музычных акордаў, так звярталіся вучню Джарджонэ з Кастэльфранка (каля 1478—1510).

Мадонна з грэчаскім надпісам

Мадонна з грэчаскім надпісам.

Для рэлігійнага жывапісу Беларусі цікава спроба Беліні выкарыстоўваць дасягненні Візантыі ў сваім творы «Мадонна з грэчаскім надпісам» Мілан, Брэра. Вядома, што візантыйскія грэкі пастаянна эмігрыравалі ў Італію і Венецыі. Прывозілі яны свае абразы, якія захоўвалі старажытныя, непрыгожыя італьянцам каноны (пляскатасць, суровасць вобразаў, знакавае адлюстраванне асяроддзя замест рэальнага, падпарадкаванне старажытным аўтарытэтам, адмова ад пошукаў новага). Майстры Венецыі пакінулі ўсё гэта ў мінулым і звярнуліся да прывабнай рэальнасці. Джавані жа ўспомніў старажытныя каноны (сумная Багародзіца, фон без пейзажаў, аднастайныя фарбы), але шмат і новага. Ні адзін сучасны майстру грэк не змог бы так намаляваць зморшчыны адзення Хрыста ці твар маленькага Хрыста. Прызначэнне вобраза праваслаўным пацвярджае і грэчаскі надпіс зверху, як на іконе, якія і даў пазней назву твору.

Мастак-гуманіст, Джавані Беліні выступае як смелы наватар, творчасць якога падводзіць венецыянскіх майстроў да росквіту Высокага Адраджэння, такім чынам Беліні зрабіў венецыянскую мастацкую школу лепшай у эпоху Рэнесансу і адной з галоўных у заходнім мастацтве.

Выбраныя творы

П’ета, рысунак, Уфіцы, Фларэнцыя
П’ета, Берлін
Хрыстос нясе крыж, Музей Гарднер, Бостан, ЗША

Абраная галерэя твораў

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 https://en.isabart.org/person/28781
  3. 1 2 http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Bellini&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500019244
  4. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/6267
  5. Giovanni Bellini // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. BeWeB Праверана 7 ліпеня 2020.

Крыніцы і спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1516 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Мастакі XV стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Венецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1430 годзе
Катэгорыя·Мастакі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных