wd wp Пошук:

Цэнтр Пампіду

Частка выстаў Цэнтра

Цэнтр Жоржа Пампіду (фр.: Centre Georges-Pompidou; поўная назва Нацыянальны цэнтр мастацтва і культуры імя Жоржа Пампіду (фр.: Centre national d’art et de culture Georges-Pompidou); у прастамоўі Бабур) — культурны цэнтр у квартале Бобур 4-й акругі Парыжа паміж кварталамі Ле-Аль і Марэ. Адкрыты з 1977 года, створаны па ініцыятыве французскага прэзідэнта Жоржа Пампіду. Цэнтр уключае ў сябе парыжскі Музей сучаснага мастацтва, вялікую бібліятэку, канцэртныя і выставачныя залы, Інстытут даследавання і каардынацыі акустыкі і музыкі. Вялікую плошчу перад Цэнтрам Пампіду аблюбавалі мастакі, вандроўныя артысты, музыканты і цыркачы. Справа ад Цэнтра Пампіду невялікую плошчу Стравінскага ўпрыгожвае аднайменны экстравагантны фантан.

Апісанне

Будынак сучаснай пабудовы і вельмі вялікіх для цэнтра Парыжа памераў мае ў даўжыню 166 м, у шырыню 60 м і ў вышыню 42 м. Пабудаваны па наватарскім праекце Рэнца П’яна і Рычарда Роджэрса, выбраным з 680 конкурсных работ. Арыгінальная ідэя архітэктараў была ў размяшчэнні ўсіх тэхнічных канструкцый (арматурныя злучэнні, усе трубаправоды, ліфты і эскалатары) звонку будынка, што дазволіла вызваліць максімум карыснай плошчы ў 40 тыс. м². Арматурныя злучэнні выфарбаваны белым колерам, вентыляцыйныя трубы — сінім, вадаправодныя — зялёным, электрападводка — жоўтым, а эскалатары і ліфты — чырвоным.

Цэнтр імя Пампіду з’яўляецца самым наведваемым турыстычным аб’ектам у Парыжы: 8 мільёнаў наведвальнікаў у год (у два разы больш, чым наведвальнікаў Эйфелевай вежы і амаль столькі ж, колькі гасцей Еўрадыснейленда).

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Inauguration du centre d’art et du Culture Georges PompidouTF1.
  4. 1 2 https://growannenberg.org/grants/7181/centre-pompidou

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Карцінныя галерэі
Катэгорыя·Бібліятэкі Францыі
Катэгорыя·1977 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Рэнца Піяна
Катэгорыя·IV акруга Парыжа
Катэгорыя·Мастацкія музеі Францыі
Катэгорыя·Музеі Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных