wd wp Пошук:

Эманюэль Макрон

Эманюэль Макрон (фр.: Emmanuel Macron; нар. 21 снежня 1977, Ам’ен) — французскі палітык, былы інвестыцыйны банкір. 26 жніўня 2014 года быў прызначаны міністрам эканомікі, прамысловасці і статыстыкі ў другім урадзе Вальса. Падаў у адстаўку 30 жніўня 2016 года. Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і прафесара неўралогіі Універсітэта Пікардыі Жан-Мішэля Макрона і доктара медыцынскіх навук Франсуазы Макрон-Нагес. Вучыўся ва Універсітэце Парыж X-Нантэр, Інстытуце палітычных даследаванняў і Нацыянальнай школе адміністрацыі. З 1999 па 2001 год быў памочнікам французскага філосафа Поля Рыкёра.

Макрон працаваў інспектарам у Міністэрстве эканомікі з 2004 па 2008 год. З 2007 года займаў пасаду намесніка дакладчыка для Камісіі па паляпшэнню французскага росту на чале з Жакам Аталі. Быў інвестыцыйным банкірам у Rothschild&Cie Banque.

Уступ на пасаду міністра 27 жніўня 2014 года

Палітычная дзейнасць

Знаходзіўся ў сацыялістычнай партыі з 2006 па 2009 год.

З 2012 па 2014 год працаваў намеснікам генеральнага сакратара пры прэзідэнце Аландзе. Падаў у адстаўку 10 чэрвеня 2014 года, а 26 жніўня прызначаны міністрам эканомікі.

Галоўнае дасягненне Макрона ва ўладзе — прыняцце «закона дзеля эканамічнага росту, актыўнасці і роўнасці шанцаў». «Закон Макрона», як на яго спасылаюцца, быў прыняты 6 жніўня 2015 года. Ён прадугледжвае лібералізацыю некаторых сектараў эканомікі, у тым ліку адкрыццё магазінаў па нядзелях, адкрыццё для канкурэнцыі сектара аўтобуснага транспарту і інш.[6]. Гады міністэрскай дзейнасці Макрона адзначаны актыўнымі працэсамі зліцця і паглынання дзяржаўных кампаній (сярод якіх Alstom і Technip)[7].

6 красавіка 2016 года ён стварыў рух «Наперад, Рэспубліка!» які абвясціў «ні правым, ні левым»[8].

16 лістапада 2016 года Макрон абвясціў аб сваім удзеле ў Прэзідэнцкіх выбарах у Францыі 2017 года і апублікаваў кнігу-праграму «Révolution» («Рэвалюцыя»), якая адразу зрабілася бестселерам[9]. У час выбарчай кампаніі штаб Макрона абвінавачваў расійскія дзяржаўныя СМІ RT і Sputnik News у публікацыі фэйкавай інфармацыі аб іх кандыдаце[10].

Прэзідэнцкія выбары 2017 года

Прайшоў у другі тур разам з Марын Ле Пэн, набраўшы 23,86 % галасоў[11]. Яго кандыдатуру падтрымалі кандыдаты ад партый «Рэспубліканцы» і «Сацыялістычная Партыя» Франсуа Фіён і Бенуа Амон[12].

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў выступаў апанентам Марын Ле Пэн — лідара крайне правых, — і перамог, набраўшы 66,06 % галасоў супраць 33,94 % у Ле Пэн[13][14]. На думку назіральнікаў, настолькі рашучая перамога Макрона тлумачыцца страхам выбаршчыкаў адносна нестабільнасці, якая пагражала б Францыі ў выпадку перамогі Ле Пэн. Макрон — наймаладзейшы прэзідэнт у гісторыі Французскай Рэспублікі, станам на час абрання.

Погляды

Эманюэль Макрон — прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі і трансатлантычнага сяброўства[10]. У знешняй палітыцы з’яўляецца еўрапейскім федэралістам, які гатовы супрацоўнічаць з Марцінам Шульцам у выпадку абрання яго канцлерам ФРГ. Тым не менш, яму бліжэй палітычны курс Ангелы Меркель. Не падтрымлівае прызнанне дзяржавы Палесціна.

Прыхільнік рынкавай эканомікі і павелічэння выдаткаў на войска, спецслужбы і паліцыю. Выступае за абмежаванне замежных інвестыцый і за гандлёвую дамову паміж ЕС і Канадай.

У час прэзідэнцкай кампаніі 2017 года казаў аб неабходнасці правесці глыбокія рэформы, якіх Францыя не ведала ўжо болей за 30 гадоў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 3 мая 2017.
  2. Emmanuel Macron // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1089164025 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2017.
  4. http://colchide.com/people/emmanuel-macron/
  5. https://www.thelocal.fr/20180625/meeting-with-pope-puts-macrons-religious-views-in-spotlight
  6. Ce que contient (désormais) la loi Macron
  7. Наталья Руткевич. Продукт по имени Макрон // Радио Свобода, 09.03.2017
  8. Focraud, Arnaud. Emmanuel Macron lance son mouvement politique, ni “à droite” ni “à gauche” - leJDD.fr(нявызн.) , LeJDD.fr . Праверана 5 лютага 2017.
  9. “Révolution”, le livre-programme de Macron cartonne(фр.) , Challenges . Праверана 5 лютага 2017.
  10. 1 2 Александр Баранов. «Французский Обама»: почему Макрон — плохой вариант для Кремля «Русская служба BBC», 24.04.2017
  11. http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/4205614
  12. Эйро, Казнёв, Фийон и Амон призвали французов голосовать за Макрона «ТАСС», 23.04.2017
  13. «Официальный итог: Макрон стал президентом Франции с 66 % голосов»
  14. Эманюэль Макрон перамог на выбарах прэзідэнта Францыі(нявызн.), Наша Ніва (7 мая 2017). Праверана 7 мая 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2017)
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2022)
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Прэзідэнты Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Францыі
Катэгорыя·Асобы