wd wp Пошук:

Лукомскі замак

Лукомскі замак — колішні замак, які існаваў у XIVXVI стст. Размяшчаўся каля правага берага р. Лукомка, цяпер в. Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Паводле «Спіса рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», у XIV ст. Лукомль лічыўся горадам з магутным і добра ўмацаваным замкам.

У 1386 годзе аб’яднаныя войскі прускіх і лівонскіх рыцараў аблажылі замак. Гарнізон мужна і доўга абараняўся, шмат крыжакоў загінула пад сценамі Лукомля, аднак у ходзе працяглай аблогі і штурму замак быў узяты.

У час Лівонскай вайны 1588—1583 гадоў у 1563 годзе горад і замак захапіла і знішчыла войска Івана IV Грознага. Замак больш не аднаўляўся. Рэшткі вялікіх валоў аглядваў у 1573 годзе гісторык М. Стрыйкоўскі, які адзначыў, што на гэтым месцы быў некалі вялікі замак. З XVII ст. дакументы згадваюць толькі вёску Лукомль.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·З’явіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Зніклі ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лукомль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара