wd wp Пошук:

Леанід Сямёнавіч Сукаватых

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сукаватых. Леанід Сямёнавіч Сукава́тых[1] (руск.: Леонид Семёнович Суковатых; 8 снежня 1930 — 12 кастрычніка 1976) — вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі і хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1972).

Біяграфія

Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Калпна (Арлоўская вобласць Расіі). У 1955 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе і працаваў у ёй да 1962 года старэйшым ардынатарам, малодшым выкладчыкам радыеанкалагічнага аддзялення клінікі факультэцкай хірургіі. З 1962 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н. Н. Аляксандрава), кіраваў аддзяленнем радыеізатопных і хірургічных метадаў лячэння.

Жонка: Таццяна Мікалаеўна Сукаватых (нар. 1932) — вучоны ў галіне педыятрыі і алергалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Навковая дзейнасць

Займаўся пытаннямі радыеізатопных і хірургічных метадаў лячэння, інтэнсіўнай тэрапіі ў анкалогіі. Распрацаваў метад лячэння злаякасных пухлін страўніка і кішэчніка радыеактыўным калоідным растворам.

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Анколагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Анколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Радыёлагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня