wd wp Пошук:

Калоідныя сістэмы

Калоідныя сістэмы, калоіды (стар.-грэч.: κόλλα — клей + εἶδος — выгляд; «тыя, хто маюць выгляд клею») — дысперсныя сістэмы, прамежкавыя паміж сапраўднымі растворамі і грубадысперснымі сістэмамі — завісь, у якій дыскрэтныя часціцы, кроплі ці бурбалкі дысперснай фазы, якія маюць памер ад 1 да 100 нм, размеркаваныя ў дысперсійным асяроддзі, звычайна бесперапынным, якое адрозніваецца ад першай па складзе або агрэгатным стане. У свабоднадысперсных калоідных сістэмах (дымы, золі) часціцы не выпадаюць у асадак.

Асноўныя ўласцівасці

Асноўныя віды

Калоідныя сістэмы, якія прымяняюцца ў хімічным аналізе

З калоідных сістэм найбольшае значэнне для хімічнага аналізу маюць гідразолі — двухфазныя мікрагетэрагенныя дысперсныя сістэмы, якія характарызуюцца гранічна высокай дысперснасцю, у якіх дысперсійным асяроддзем з’яўляецца вада — найбольш часта ўжывальны ў аналітычнай практыцы растваральнік. Сустракаюцца таксама арганазолі, у якіх дысперсійным асяроддзем з’яўляюцца няводныя (арганічныя) растваральнікі. У выніку малекулярнага счаплення часціц дысперснай фазы з золяў пры іх каагуляцыі ўтвараюцца гелі. Пры гэтым не адбываецца падзелу фаз; іншымі словамі, пераход золяў у гель не з’яўляецца фазавым ператварэннем.

Пры ўтварэнні гелю ўсё дысперсійнае асяроддзе (напрыклад, вада ў гідразолі) трывала звязваецца паверхняй часціц дысперснай фазы і ў ячэйках прасторавай структуры геля. Гелі здольныя вд аднаўляць сваю прасторавую структуру ў часе, але пасля высушвання надыходзіць разбурэнне іх структуры і яны губляюць гэту здольнасць.

Аналіз калоідных сістэм

Існуе некалькі метадаў аналізу калоідных сістэм, сярод іх ёсць хімічныя і фізіка-хімічныя метады: аналіз з дапамогай адсарбцыйных індыкатараў; метады на аснове вымярэння рассейвання святла, якое праходзіць (нефеламетрыя і турбідыметрыя); метады на аснове вымярэння хуткасці седыментацыі, а таксама хуткасці броўнаўскага руху ў калоідных сістэмах (аналіз траекторый наначасціц, дынамічнае і статычнае светарассейванне.)

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Калоідная хімія