wd wp Пошук:

Лайм-барэліёз

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лайма.

Лайм-барэліё́з, або Хвароба Лайма[3], або Іксо́давыя клешчавы́я барэліё́зы (ІКБ)інфекцыйнае трансмісіўнае прыродна-ачаговае захворванне, якое выклікаецца бактэрыямі роду барэлія комплексу B. burgdorferi і перадаецца іксодавымі кляшчамі. Клінічна захворванне характарызуецца пераважным пашкоджаннем скуры, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарату, сэрца, а таксама схільнасцю да хранічнага і латэнтнага цячэння.

У 1970-я гады у невялікіх гарадках Лайм, Олд-Лайм і Хадам штата Канектыкут назіралася эпідэмічная ўспышка артрытаў у падлеткаў. Першапачаткова пашкоджанні суставаў трактаваліся як ювенільная форма рэўматоіднага артрыту, аднак у далейшым была ўсталявана сувязь згаданай паталогіі з фактам прысмоктвання кляшча. У ЗША дадзенае захворванне атрымала назву хваробы Лайма (англ.: Lyme disease). Аднак яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX стст. шведскімі, аўстрыйскімі, нямецкімі і расійскімі вучонымі апісваліся скурныя, неўралагічныя і іншыя праявы Лайм-барэліёзу (ЛБ) у Еўропе.

У Беларусі хваробу ўпершыню выявілі ў 1993 годзе[4]. У апошнія годы назіраецца рост колькасці выпадкаў рэгістрацыі хваробы ў Беларусі (у 2004 г. — 512 выпадкаў). У 2010 г. узбуджальніка хваробы выявілі на 92 % тэрыторыі Беларусі[5].

Папярэджанне

Хвароба прадухіляецца праз нашэнне ў лесе кашулі з доўгімі і замацаванымі ў запясці гумкай рукавамі, запраўленне кашулі ў нагавіцы, канцы апошніх — у шкарпэткі і боты, закрыццё галавы i шыі хусткай, вакцынацыю.

Праявы

Пры першай ступені хваробы заўважаюцца ліхаманка, галаўны боль, слабасць, боль у мышцах i суставах, тэмпература цела да +40 °С, эрытэма (кольцападобнае пачырваненне). На другой ступені абмяжоўваецца рухомасць. На трэцяй парушаецца сон[6].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 7 жніўня 2018.
  3. Надзея Нікалаева. Багаты грыбны ўраджай пацягне ўспышку клешчавога энцэфаліту і хваробы Лайма // Звязда : газета. — 17 ліпеня 2003. — № 176 (24860). — ISSN 1990-763x.
  4. Надзея Нікалаева. Ці кожнага кляшча трэба несці ў лабараторыю // Краіна здароўя. — 2 кастрычніка 2010. — № 51 (220). — С. 5.
  5. Вольга Шаўко. Збіраючыся ў лес, не забудзьце надзець капялюш // Звязда : газета. — 22 ліпеня 2010. — № 141 (26749). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  6. Вольга Шаўко. Ад маленькага крывасмока — вялікія непрыемнасці // Звязда : газета. — 4 чэрвеня 2009. — № 101 (26459). — С. 7. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Спірахетозы
Катэгорыя·Захворванні, пераносныя абцугамі
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хвароба Лайма
Катэгорыя·Інфекцыйныя захворванні ЦНС