wd wp Пошук:

Сяргей Васілевіч Бесараб

Сяргей Васілевіч Бесараб (нар. 25 ліпеня 1984[1], Навагрудак) — беларускі навуковец у галіне калоіднай хіміі, папулярызатар навукі, тэхналагічны аўтар. Стваральнік Telegram-канала LAB-66 (@lab66[2]), прысвечанага радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай бяспецы, грамадзянскай абароне.

Біяграфія

Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 у Навагрудку, якую закончыў на выдатна. Падчас вучобы неаднаразова станавіўся пераможцам абласнога і рэспубліканскага этапаў прадметнай алімпіяды па хіміі[3]. Выпускнік кафедры радыяцыйнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. У 2010 годзе скончыў магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па спецыяльнасці «Хімія»[4]. З 2010 года працаваў навуковым супрацоўнікам лабараторыі адсарбентаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі[5]. У 2016 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Калоідная хімія і фізіка-хімічная механіка» (навуковы кіраўнік У. С. Камароў).

Дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню ўласцівасцей неарганічных порыстых матэрыялаў, пошуку эфектыўных адсарбентаў і стварэнню новых каталізатараў. Аўтар больш за 50 навуковых прац[6], у тым ліку манаграфіі, шэрагу вынаходстваў і карысных мадэляў. З навуковымі распрацоўкамі двойчы (2009, 2011) перамагаў на Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац[1][7]. У 2016 годзе заняў 1-е месца ў беларускім этапе Skolkovo StartupTour-2016 і стаў паўфіналістам конкурсу[1][8]. Як навуковы кансультант супрацоўнічаў з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам дзіцячай хірургіі, займаўся распрацоўкай палімерных гідрагеляў для малаінвазіўнага лячэння інфаркту міякарда[9][10][11][12]. У 2017 годзе ў якасці навуковага куратара ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні першага беларускага навуковага хакатона SciHackathon[13][14][15][16].

Як тэхналагічны эксперт і папулярызатар навукі напісаў болей за 100 артыкулаў. Пачынаў друкавацца ў выданнях «Компьютерра»[17] і «Камп’ютарныя весткі»[18][19][20]. Стаў лепшым тэхнааўтарам 2021 года за артыкул пра фітахімію і таксікалогію атрутных раслін[21] — пераможцу конкурса «Тэхнатэкст-2022», які праводзіць Habr.com[22].

У 2019 годзе стварыў Тэлеграм-канал @lab66 — незалежны інфармацыйны рэсурс пра хімію і хімічную бяспеку.

У 2020 годзе падпісаў Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі пасля 9 жніўня 2020 года[23]. Выступіў з экспертным абвяржэннем абвінавачання Сцяпану Латыпаву ў падрыхтоўцы атручэння супрацоўнікаў МУС[24]. Пасля быў звольнены з Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі[25] і далучаны да спісу рэпрэсаваных па палітычных прычынах беларускіх навукоўцаў, якіх падтрымалі ў адкрытым Звароце супраць рэпрэсій[26] каля 800 беларускіх навукоўцаў[27][28][29].

Як навукова-тэхнічны эксперт і эксперт-хімік выступае з шматлікімі артыкуламі і каментарыямі па хімічнай і радыяцыйнай бяспецы, сродках асабістай бяспекі у перыядычных выданнях і СМІ, у тым ліку на Belsat[30][31][32], «Нашай Ніве»[33][34][35][36], «Голасе Амерыкі»[37][38], «Зялёнай сетцы»[39][40][41][42], Новы Час[43], беларускаму Радыё Рацыя[44][45][46], CityDog.by[47][48],dev.by[49][50][51], Zerkalo.io[52]

Радыёаматар-кароткахвалявік з радыёаматарскім пазыўным EU1AEY[53][54].

Узнагароды

Выбраная бібліяграфія

Манаграфіі

Выбраныя навуковыя артыкулы

Выбраныя патэнты на вынаходствы

Выбраныя навукова-папулярныя артыкулы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Изобретатель, 2016, № 6 (198), задн. вокл.
  2. https://t.me/lab66
  3. Новае жыццё, 2001, № 71, с. 3
  4. https://ipnk.basnet.by/page/574/
  5. https://www.linkedin.com/in/steanlab/
  6. Бесараб Сергей Васильевич. РИНЦ. Научная электронная Библиотека
  7. Веды, 2011, № 24, с.3
  8. Навука, 2016, № 16, с.2
  9. https://www.sb.by/articles/nauka-v-udare.html
  10. https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=59568
  11. https://zviazda.by/be/news/20161005/1475678295-navoshta-navukoucy-vyyshli-na-ryng
  12. Знамя юности, 2016, № 38, с 2
  13. https://ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/pervyy-nauchnyy-hakaton-belarusi-startuet-2-iyunya-v-minske Архівавана 6 красавіка 2018.
  14. https://tech.onliner.by/2017/03/28/hackathon-3
  15. https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=62708
  16. https://devby.io/news/pervyy-v-strane-nauchnyy-hakaton-vyigral-spektrometr-dlya-provedeniya-testa-na-narkotiki
  17. Бесараб С. В. Слово о демосцене — КомпьютерраОnline. — 25 декабря 2008
  18. Бесараб С. В. Пособие «цифровым» книгопечатникам — Компьютерные Вести.- № 34. — 2008.
  19. Бесараб С. В. Omnia meum mecum porto или on-line бэкап записной книги — Компьютерные Вести. — № 20. — 2008
  20. Бесараб С. В. Цифровое «книгопечатание». Книга за 5 минут — Компьютерные Вести. — № 45. — 2009.
  21. https://habr.com/ru/post/568148/
  22. https://habr.com/ru/company/habr/blog/677942/
  23. https://scienceby2020.github.io
  24. https://news.zerkalo.io/economics/9837.html
  25. https://web.archive.org/web/20210120133205/https://42.tut.by/708871
  26. https://stoprepression.github.io
  27. https://novychas.online/hramadstva/bolsz-za-500-vuczonyh-padpisali-adkryty-list-supra
  28. https://nashaniva.com/?c=ar&i=266673
  29. https://www.svaboda.org/a/31046185.html
  30. https://belsat.eu/ru/news/12-01-2022-delayut-tyap-lyap-pochemu-v-belarusi-snova-upal-most-i-chego-zhdat-dalshe/
  31. https://belsat.eu/ru/news/18-08-2022-pod-lunintsom-nachali-stroit-voennyj-aerodrom-valyat-radioaktivnyj-les/
  32. https://belsat.eu/news/29-09-2022-bachu-naviny-pra-pagrozu-yadravaj-vajny-shto-zrabits-prosta-zaraz-kab-padryhtavatstsa/
  33. https://nashaniva.com/?c=ar&i=289342
  34. https://nashaniva.com/?c=ar&i=286183
  35. https://nashaniva.com/301753
  36. https://nashaniva.com/303383
  37. https://www.voanews.com/a/voa-exclusive-ukraine-says-photos-show-russia-dug-trenches-in-chernobyl-s-radioactive-soil/6518700.html
  38. https://www.voanews.com/a/photos-indicate-russian-looting-of-radioactive-materials-from-ukraine-s-chernoby/6526620.html
  39. https://greenbelarus.info/articles/29-08-2022/sergey-besarab-v-domashney-aptechke-obyazatelno-nuzhno-imet-radiozaschitnuyu
  40. https://greenbelarus.info/articles/11-08-2022/v-donecke-zayavlyayut-ob-utechke-ammiaka-iz-za-obstrela-pivnogo-zavoda
  41. https://greenbelarus.info/articles/03-10-2022/chto-delat-v-sluchae-yadernogo-vzryva-kak-obezopasit-sebya-i-produkty-pitaniya
  42. https://greenbelarus.info/articles/27-11-2022/yadernye-otkhody-pochemu-oni-ne-uekhali-v-rossiyu-i-chto-eto-znachit-dlya
  43. https://novychas.online/hramadstva/dze-u-belarusi-zyve-najbolsz-ekstremistau
  44. https://www.racyja.com/hramadstva/lukashysty-buduts-zakhouvats-radyeakt/
  45. https://www.racyja.com/sumezhzha/tsi-pagrazhae-belarusi-i-polshchy-situats/
  46. https://www.racyja.com/hramadstva/syargej-besarab-novaya-belarus-mozha-lyo/
  47. https://citydog.io/post/kakoy-yod/
  48. https://citydog.io/post/kak-vybrat-yod/
  49. https://devby.io/news/flies
  50. https://devby.io/news/besarab-chto-chitat
  51. https://devby.io/news/gde-v-belarusi-zhivut-ekstremisty
  52. https://news.zerkalo.io/life/26468.html
  53. https://www.qrz.ru/db/EU1AEY
  54. https://www.qrz.com/db/EU1AEY
  55. Веды, 2015, № 2, с. 3

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Тэхналагічныя журналісты
Катэгорыя·Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Папулярызатары хіміі
Катэгорыя·Навуковыя журналісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Папулярызатары навукі