wd wp Пошук:

Кураслеп лясны

Кураслеп лясны[3] (Anemone sylvestris) — расліна роду кураслеп (Anemone) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назвы

Кураслеп лясны, дуброўка[4], кураслеп, курыная слепата[3][5], заячы мак белы[6].

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна.

Сцябло 5-15 см вышынёй, уверсе амаль белалямцавае, з 2-6 прыкаранёвымі лістамі.

Кветканоснае сцябло з мутоўкай з трох чарашковых лісцеў, апушаныя з абодвух бакоў, рассечаныя на тры сегменты.

Карэнішча кароткае вертыкальнае.

Прыкаранёвае лісце ў ліку двух-шасці, доўгачарашковае, з трыма-пяццю ромбічнымі трохраздзельнымі сегментамі.

Кветканосы адзінкавыя, доўгія.

Кветкі белыя, 3,5-7 см у дыяметры. Цвіце ў маі — чэрвені. Лісточкі калякветніка чыста белыя, у ліку пяці, звонку апушаныя.

Формула кветкі:

P

5 − 6

A

G

{\displaystyle \ast P_{5-6};A_{\infty };G_{\infty }}

\{\displaystyle \ast P_\{5-6\}\;A_\{\infty \}\;G_\{\infty \}\}[7].

Плады шматлікія, з густым пухам.

Таксанамія

  яшчэ 9 сямействаў (згодна Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 120 відаў  
         
  парадак Казяльцовакветныя     род Кураслеп (Anemone)     f1
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Кураслеп лясны    
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў   f2
     

Экалогія

Расце на схілах узгоркаў і яраў, на сухіх месцах. Сустракаецца рэдка, у Беларусі — па ўсёй тэрыторыі.

Кураслеп лясны на паштовай марцы Беларусі

Ахова

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (4 катэгорыя аховы).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кураслеп
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі