wd wp Пошук:

Крэўскі сельсавет

Крэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Крэва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ардашынскага сельсавета[1], 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Стрыпунскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Вайташы, Гамзічы, Гаравыя, Мірклішкі, Монтацішкі, Панарка, Полтараўшчына, Скірдзімы, Франаполь і Яніна)[2], 25 чэрвеня 2008 года — тэрыторыя скасаванага Ардашынскага сельсавета (23 населеныя пункты: вёскі Ардашы, Арляняты, Балобаны, Баярск, Біцяняты, Вішнёўка, Вярэбушкі, Гейлешы, Каранды, Качаны, Копцевічы, Круглянка, Куты, Малявічы, Мілэйкава, Навасёлкі, Пераходы, Равок, Труханава, Чатыркі, хутары Асманоўка, Вішнёўка, Галавацішкі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2386 чалавек[4], з іх 96,5 % — беларусы, 1,6 % — палякі, 1,3 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Крэўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе