wd wp Пошук:

Корсакі

Герб «Корсак»

Ко́рсакі — вялікалітоўскі арыстакратычны род уласнага герба «Корсак» (змененая «Катвіца»).

Паходзяць з полацкага баярства. Родапачынальнік Фёдар згадваецца ў 1385 годзе, калі атрымаў ад полацкага князя Андрэя Альгердавіча землі каля возера Беразвеч. Яго сын — Дзмітрый Корсак меў сыноў Саву, Якава (Яшку) і Васіля, яны ўзвысіліся пры вялікім князю Свідрыгайлу (1430—1432).

Ад Савы пайшла галіна, якая ўжывала прозвішча Савічы-Корсакі і герб «Ліс» з гербам «Катвіца» ў клейнодзе. Савічы-Корсакі ў XV ст. валодалі Уздой у Менскім павеце і іншымі маёнткамі ў Новагародскім і Менскім ваяводствах. У XIX ст. зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі.

Вядомыя асобы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Корсакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара