wd wp Пошук:

Саламон Танхелевіч Мілер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілер. Саламон Танхелевіч Мілер (22 снежня 1889, г. Кнышын, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 1 верасня 1937) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія

У час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў камандзір атрада самаабароны ў Беластоку, потым у арміі. У 1910 арыштаваны за арганізацыю салдацкага бунту. З турмы уцёк, эмігрыраваў у ЗША, дзе ўдзельнічаў у левым прафсаюзным руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. З 1919 года член РКП(б), загадчык секцыі па рабоце сярод яўрэйскага насельніцтва Смаленскага гаркома РКП(б).

З 1921 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, сакратар Беластоцкага акруговага камітэта КПРП. Удзельнік 6-га кангрэса Камінтэрна. З 1923 года член ЦК, з 1926 года член Бюро ЦК КПЗБ. У 19321933 гадах узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З 1933 на партыйнай рабоце ў БССР, з 1936 — у Омскай вобласці. Аўтар брашуры «Першыя гады Кампартыі Заходняй Беларусі» (1935, пад псеўданімам І. Р. Валевіч). Скончыў самагубствам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Дзеячы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Члены КПРП
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кнышыне
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі