wd wp Пошук:

Клаўдзіа Раньеры

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Клаўдзіа Раньеры (італ.: Claudio Ranieri; нар. 20 кастрычніка 1951, Рым, Італія) — італьянскі футбаліст (выступаў на пазіцыі абаронцы) і трэнер.

Гульнявая кар’ера

Прафесійную кар’еру Клаўдзіа пачаў у «Роме», хоць за два сезона ён згуляў толькі 6 матчаў. Затым ён выступаў за «Катандзара», «Катанію» і «Палерма».

Трэнерская кар’ера

Першым клубам у яго трэнерскай кар’еры стала «Путэалана». Але сапраўднае імя як трэнер ён сабе зрабіў у «Кальяры», які ён вывеў з Серыі С1 у Серыю А.

У 1991 годзе ён прыйшоў у «Напалі», дзе адпрацаваў 2 гады, але так нічога і не выйграў. У 1993 годзе Раньеры стаў трэнерам «Фіярэнціны», якая гуляла ў Серыі B. У свой першы сезон «фіялкі» вярнуліся ў элітны дывізіён, а ў 1996 годзе клуб перамог у Кубку і Суперкубку Італіі.

З 1997 да 1999 года Раньеры працаваў з іспанскай «Валенсіяй». За гэты час клуб дамогся ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў і перамог у Кубку Іспаніі. Наступны сезон ён адпрацаваў у мадрыдскім «Атлетыка», але асаблівай славы не адшукаў і неўзабаве быў звольнены. З 2000 па 2004 год быў галоўным трэнерам лонданскага «Чэлсі», які падняў да другога месца ў чэмпіянаце Англіі, але тытылаў выйграць не здолеў і ў выніку быў заменены на Жазэ Маўрынью. Улетку 2004 года вярнуўся ў «Валенсію», з якой выйграў Суперкубак УЕФА, але вынікі ў чэмпіянаце былі не вельмі паспяховымі, і Клаўдзіа пакінуў каманду яшчэ да канца сезона.

Пасля «Валенсіі» Раньеры два гады не займаўся трэнерскай дзейнасцю, а ў лютым 2007 года ўзначаліў «Парму», з якой заняў 12-е месца. Пасля гэтага быў запрошаны ў турынскі «Ювентус», які вярнуўся ў Серыю A, на месца Дзідзье Дэшама, і каманда пад яго кіраўніцтвам заняла трэцяе месца ў першы ж год. У сезоне 2008/09 «Ювентус» выступаў нестабільна, і 18 мая 2009 года Раньеры быў адхілены ад пасады галоўнага трэнера турынскага гранда. 1 верасня 2009 года прызначаны галоўным трэнерам «Ромы». Кантракт быў падпісаны на 2 гады. У сезоне 2009/10 «Рома» пад яго кіраўніцтвам заняла другое месца, доўгі час навязваючы барацьбу «Інтэрнацыянале» за чэмпіёнства. У лютым 2011 года пакінуў рымскі клуб. З верасня 2011 па сакавік 2012 узначальваў міланскі «Інтэрнацыянале», які не здолеў вывесці з крызісу.

У маі 2012 года стаў галоўным трэнерам французскага «Манака». У першы ж сезон вярнуў манегаскаў у Лігу 1, а ў наступным ужо стаў віцэ-чэмпіёнам Францыі, саступіўшы першае месца «Пары Сен-Жэрмен», пасля чаго ў маі 2014 года пакінуў клуб. З ліпеня па лістапад 2014 года быў галоўным трэнерам зборнай Грэцыі, якай пад яго кіраўніцтвам набрала толькі 1 ачко ў чатырох матчах, саступіўшы Фарэрскім астравам (0:1), Паўночнай Ірландыі (0:2) і Румыніі (0:1) і зрабіўшы нічыю з Фінляндыяй (1:1). Пераемнікі Раньеры не здолелі выправіць сітуацыю, і Грэцыя ў адборы да чэмпіянату Еўропы 2016 заняла апошняе месца ў групе.

У ліпені 2015 года пасля адстаўкі Найджэла Пірсана быў прызначаны галоўным трэнерам англійскага «Лестэр Сіці». Пад кіраўніцтвам іальянскага спецыяліста «Лестэр Сіці» нечакана захапіў лідарства і ў выніку ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі, а Раньеры быў прызнаны найлепшым трэнерам сезону Прэм’ер-лігі. У сезоне 2016/17 справы ў «Лестэр Сіці» пайшлі горш — каманда апынулася ўнізе табліцы недалёка ад зоны вылету. У лютым 2017 года Раньеры быў звольнены з пасады галоўнага трэнера[2].

У чэрвені 2017 года было абвешчана аб прызначэнні Раньеры галоўным трэнерам французскага клуба «Нант»[3]. Пакінуў «Нант» па заканчэнні сезона 2017/18. У лістападзе 2018 годзе падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Фулхэмам»[4], аднак ужо ў лютым 2019 года быў звольнены[5].

У сакавіку 2019 года другі раз узначаліў «Рому»[6], працаваў там да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года стаў галоўным трэнерам «Сампдорыі»[7], заставаўся на пасадзе да мая 2021 года.

У кастрычніку 2021 года стаў галоўным трэнерам «Уотфарда», падпісаўшы двухгадовы кантракт[8], аднак ужо ў студзені 2022 года быў звольнены[9].

Зноскі

  1. Claudio Ranieri // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Лестер» объявил об увольнении Клаудио Раньери
  3. Раньери официально возглавил «Нант»
  4. Раньери возглавил «Фулхэм»
  5. «Фулхэм» уволил Раньери. Он проработал в клубе 3,5 месяца
  6. Раньери назначен главным тренером «Ромы»
  7. Раньери возглавил «Сампдорию»
  8. Раньери назначен главным тренером “Уотфорда”
  9. “Уотфорд” уволил Раньери с поста главного тренера
Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Трэнеры ФК Лестэр Сіці
Катэгорыя·Трэнеры ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Трэнеры ФК Валенсія
Катэгорыя·Трэнеры ФК Кальяры
Катэгорыя·Трэнеры ФК Рома
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Фулхэм
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Манака
Катэгорыя·Ігракі ФК Палерма
Катэгорыя·Трэнеры ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Трэнеры ФК Напалі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Парма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Трэнеры ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Катанія
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК Катандзара
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Грэцыі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Путэалана
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Трэнеры ФК Вігор Ламецыя
Катэгорыя·Трэнеры ФК Нант
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Уотфард