wd wp Пошук:

Сросткі

Сро́сткі (руск.: Сро́стки) — сяло ў Бійскім раёне Алтайскага края Расіі. Размешчана на правым беразе Катуні, на паўднёвы ўсход ад Бійска. Праз сяло праходзіць Чуйскі тракт.

Заснавана ў 1804 годзе. У 1924—1931 і 1944—1960 гадах было цэнтрам Сросцінскага раёна. Пры ўзбуйненні сёлаў у 1950-я ў Сросткі былі пераселены жыхары навакольных ліквідаваных сёлаў.

У красавіку 1933 года супрацоўнікі АДПУ арыштавалі каля 80 жыхароў вёскі (па іншай версіі — 116 жыхароў), іх этапавалі ў Барнаул, затым расстралялі па прысудзе суда. Сярод іх быў бацька пісьменніка Васіля Шукшына Макар, якому быў 21 год. У 1956 годзе ўсе асуджаныя срасцінцы былі пасмяротна рэабілітаваны.

Зноскі

  1. http://ak.gks.ru/DBINET_DG/DBInet.cgi?pl=171105
  2. 1 2 (unspecified title) — 2016.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Алтайскага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта