wd wp Пошук:

Карл II Сцюарт

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Карл II Сцюарт (29 мая 1630, Лондан — пам. 6 лютага 1685, Лондан) — кароль Англіі і Шатландыі (1649—1685), сын Карла І, караля Англіі і Шатландыі і Генрыеты Марыі, дочкі Генрыха IV Бурбона, караля Францыі.

Прынц Уэльскі

Карл нарадзіўся ў 1630 годзе і як найстарэйшы сын каралеўскай пары атрымаў тытулы графа Корнуал, герцага Ротсэй і прынца Уэльса. Дзяцінства Карла праходзіла падчас праўлення яго бацькі, якога зненавідзела грамадства, за вялікіх падаткаў, тэндэнцый да абсалютызма і рэпрэсій супраць нязгодных. Карл I прывіваў да свайго сына высокія паняцці аб годнасці каралеўскай манархіі і пераконваў у абсалютызме.

У 1641 годзе першы раз засядаў у Палаце Лордаў, падчас сесіі «Доўгага Парламента», распачатага яго бацькам годам раней, у сувязі з нязгодамі, якія выказала Шатландыя, у адказ на рэгілійныя рэформы. Паламент, у якім дамініравала пурытанская апазіцыя, адмовіў усім планам караля. Карл I вырашыў арыштаваць відных дзячоў апазіцыі, але гэтага зрабіць у яго не атрымалася і ён быў вымушаны выехаць з Лондана. Падаўся на поўнач, дзе 22 жніўня 1642 года абвясціў вайну парламенту, такім чынам распачаўшы грамадзянскую вайну.

Ужо ў юнацкім узроце Карл браў удзел у хатняй вайне. 23 кастрычніка 1642 года разам з бацькам браў удзел у першай бітве вайны пад Эджхіле. Таксама, на баку бацькі, ўдзельнічаў амаль ва ўсіх ваенных кампаніях той вайны. І ў 1645 г., ва ўзросце 15 гадоў, стаў тытулярным камандзірам заходніх графств. У тым жа годзе войска караля панесла паражэнне пад Нэйсбі, ад рук войска парламента, якое ўзначальваў Олівер Кромвель, і які распачаў аблогу Оксфарда, неафіцыйную сталіцу караля. У 1646 годзе Карл, дзеля бяспекі, быў высланы на востраў Сілі каля Корнуала, пазней на востраў Джэрсі, што ў Нармандскім архіпілазе. Далей падаўся ў Францыю, дзе ўжо даўно, знаходзілася яго маці.

Пасля выбуху другой грамадзянскай вайны ў 1648 годзе Карл адправіўся ў Гаагу, да свайго швагра Вільгельма II Аранскага, які не менш за французаў жадаў дапамагчы англійскаму каралю. Тут Карл падрыхтавай ваенны флот, на якім імкнуўся адправіцца ў Англію, аднак паражэнне каралеўскага войска пад Прэстанам (жнівень 1648), зрабіла гэту экспедыцыю бессэнсоўнай. Падчас знаходжання ў Гаазе Карл завязаў свой першы любоўны раман. Яго выбранніцай стала Люцыя Волтэр, якая паходзіла з сярэднезаможнай уэльскай дваранскай сям’і. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што Карл і Люцыя заручыліся таемным шлюбам.

Кароль у выгнанні

Карл II, 1653
год

Калі Карл знаходзіўся ў Францыі, у 1647 годзе, яго бацька быў схоплены парламенцкім войскам. У 1649 годзе, калі Кромвель распусціў парламент, Карл I прадстаў перад судом і быў асуджаны на смяртнае пакаранне, якое адбылося 30 студзеня 1649 года. У вачах прыхільнікаў былой каралеўскай манархіі Карл стаў новым каралём — Карлам II. Аднак Карл не атрымаў рэальнай улады. У гэты час Англія была абвешчана Рэспублікай, а рэальная ўлада знаходзілася ў руках Кромвеля.

Першай прызнала маладога караля Шатландыя. Адбылося гэта ў Эдынбургу 5 лютага 1649 года. За Карлам II пайшло большасць шатландцаў, нават радыкалы, якія працівіліся Карлу І. Аднак вымусілі Карла II прысягнуць на трактаце, дзе ён клянуўся не паўтараць палітыку свайго бацькі, не працягваць уніфікацыю англійскай і шатландскай царквы. 23 чэрвеня 1650 года Карл II абвясціў сканчжэнне засілля Англіканскай царквы ў Шатландыі. Гэтая падзея прынясла яму папулярнасці сярод шатландцаў, але і панізіла папулярнасць сярод англічанаў.

Кромвель тым часам, калі Карл II яшчэ святкаваў сваё прыбыцце, рушыў на Шатландыю і атрымаў бліскучую перамогу над шатландскай арміяй у бітве пад Дамбарэ. Аднак шатландцы засталіся верныя Карлу, які 1 студзеня 1651 года быў каранаваны каралём шатландскім.

Першым сваім указам Карл II абвясціў ваенны паход на Англію, аднак большасць начале з Архібальдам Камбелем адмовілася ўдзельнічаць у экспедыцыі. Да сіл караля далучылася толькі невялікая група англійскіх прыхільнікаў. Карл рушыў на поўдзень Англіі, дзе 3 верасня 1651 года быў разгромлены сіламі парламента.

Пасля паражэння кароль хаваўся ў дубе (які атрымаў назву Royal Oak), потом направіўся да Францыі. Парламент назначыў кошт за галаву Карла II (1 000 фунтаў), і пакаранне смерцю тым хто яму дапаможа. Уцёкі караля працягваліся 6 нядзель, але закончыліся поспехам. Калі ён прыбыў на кантынент, то даведаўся што Францыя і Галандыя прымірыліся з Кромвелем. Карл мусіў шукаць прытулку ў Іспаніі. Наступныя 9 гадоў Карл жыў жыццём выгнанніка. Амаль увесь час знаходзіўся ў Францыі. Ад караля Людовіка XIV, атрымаў вялікую суму грошай, на якія вёў распусны лад жыцця. Збіраў і ўдзельнічаў у шматлікіх балах, кідаўся ў бясконцыя раманы. І нічога не рабіў, каб вярнуць англійскі сталец. Аднак, нечаканы шанц выпаў у 1658 годзе.

Рэстаўрацыя Сцюартаў

3 верасня 1658 года, ва Увайтхол, памёр пратэктар Англіі Олівер Кромвель. Урад лорда пратэктара пераняў яго сын Рычард. Малады Кромвель не быў гатовы да палітычнага жыцця. За час яго праўлення Англію паглынуў хаос. Рычард не карыстаўся папулярнасцю сярод парламенту і арміі, і 25 мая 1659 года Кромвель быў вымушаны сысці. Тытул лорда пратэктара скасаваны.

На першую ролю ў гэты час выходзіць губернатар Шатландыі генерал Джордж Монк. Пасля падзення пратэктарата ён выступіў са сваёй арміяй на Лондан і вымусіў парламент правесці новыя выбары. Новыя выбары прынеслі прыхільнікам Карла II шмат месцаў у палаце лордаў. 25 красавіка 1660 года адбыўся чарговы сход парламента, на якім Карлу II былі прапанаваны пастулаты, прысяга на якіх давала б Сцюартам здабыць сталец Англіі. Карл у хуткім тэмпе даў прысягу на пастулатах, сярод якіх былі між іншым амністыя ворагам бацькі, праўленне пры дапамозе незалежнага ад караля парламента, адсутнасць імкненя да абсалютызму і талерантнасць. У адказ парламент прызнаў Карла II каралём Англіі ад даты казні яго бацькі 30 студзеня 1649 года.

23 мая 1660 года Карл высадзіўся ў Дуўры. 23 мая кароль прыбыў у Лондан (Дзень Рэстаўрацыі Сцюартаў). Карл распаўсюдзіў амністыю на прыхільнікаў Кромвеля, за выключэннем тых, хто адыграў ключавую ролю ў смерці яго бацькі. Большасць з іх была пакарана яшчэ ў 1660 годзе, праз павешанне, утапленне і чацвертаванне. Некаторым атрымалася ўцячы. Цела Кромвеля было эксгумавана і павешана.

На троне

Пачатак

У снежні 1660 года Карл распусціў парламент. Наступны быў скліканы пасля каранацыі Карла на караля Англіі (23 красавіка 1661 года). Гэты парламент быў складзены ў асноўным з яго прыхільнікаў, ужо ў хуткім часе пачаў сваю заканадаўчую працу, абвясціўшы рэгуляванне Англіканскай царквы.

Карл адмовіўся ад мноства паўнамоцтваў, якія яго бацька лічыў неадменнай прыналежнасцю манарха. Гэта прынясло яму прызнанне Парламента, які выдзеліў каралю 1 200 000 фунтаў. Аднак для Карла гэтага было мала і кожным годам ён браў з казны ўсё большыя сумы. Каб павялічыць прыбыткі правёў рэформы ўпраўлення скарбам і збора падаткаў.

Кацярына Браганская

У 1662 годзе Карл узяў шлюб з партугальскай прынцэсай Кацярынай Браганскай, дачкою караля Жуана IV. Разам з жонкай Карл атрымаў у пасаг Бамбей і Танжэр. У тым жа годзе ім быў спроданы порт Дзюнкерк Людовіку XIV за 40 000 фунтаў. Раней, у 1660 годзе з прывілеяў караля пачалася каланізацыя Правінцыі Караліна, якая была названа ў гонар Карла І. У 1663 годзе Карл раздаў гэту тэрыторыю 8-мі лордам, якія падтрымлівалі яго падчас Рэстаўрацыі.

У 16651667 гадах успыхнула вайна з Нідэрландамі, справацырваная Навігацыйным Актам, выданным яшчэ пры Кромвелі (у акце гаварылася, што гандль з Англіяй і яе калоніямі, могуць весці караблі, толькі, пад англійскім сцягам, што не ўпісвалася ў інтэрэсы Галандыі). Поспех у вайне, спачатку шоу на баку англічан, якія здолелі захапіць галандскую калонію ў Паўночнай Амерыцы — Новыя Нідэрланды з яе сталіцай Новым Амстэрдамам (які потом быў перайменаваны ў Новы Ёрк, у гонар брата караля Якава, лорда Ёркскага). Затым поспех перайшоў на іншы бок. У 1667 годзе, на Тэмзе, галандцы разграмілі англійскі флот, затапіўшы ўсе караблі, за выключэннем флагмана Royal Charles, які быў адбуксіраваны трафеем у Амстэрдам. Закончылася вайна трактатам аб міры, які быў падпісаны 31 ліпеня 1667 года ў Брэдзе, паводле якога Новыя Нідэрланды вярталіся ў валоданне галандскай кароне.

Тым часам, вечная фінансавая праблема караля, штурхнула яго да таемных перамоў з Людовікам XIV. Кароль Францыі пагаджаўся штогадова плаціць Карлу 200 000 фунтаў, узамен на палітычную падтрымку і прыняцце каталіцызму.

У 1670 годзе Карл заснаваў Брытанскую Ост-Індыйскую Кампанію, якая павінна была кіраваць правінцыямі ў Індыі, мелі права на збор падаткаў, абвяшчаць рашэнне аб вайне або міры, будаваць крэпасці і ўтрымліваць войска. Таксама ажыццяўляць юрысдыкцыю над Індыяй.

У 1672 годзе Карл разпачаў чарговую вайну з Нідэрландамі, якую спачатку пачала Францыя. Вайна цягнулася 2 гады і як вынік, Галандыя страціла Новыя Нідэрланды, на карысць Англіі. Падчас канфлікту сталі вядомыя таемныя французска-англійскія перамовы, што выклікала канфлікт караля з парламентам.

Вялікая Чума і Вялікі Пажар

16651666 сталі гадамі самых вялікіх параз, якія панесла Англія падчас валадарства Карла II. Гэта гады вялікіх страт, празванных як Вялікая Чума і Вялікі Пажар. Эпідэмія трапіла ў Лондан у 1665 годзе, верагодна на суднах галандскіх гандляроў, які перавозілі бавоўну з Амстэрдаму. Набраўшы тэмпы, чума ўнасіла жыццё 7000 гаражан кожны тыдзень. У ліпені каралеўская сям’я перабралася ў Оксфард. Скончылася эпідэмія таксама нечакана, як і пачалася, аднак гэта былі не апошнія няшчасці, якія перажыў Лондан. 2 верасня 1666 года выпадкова разведзены агонь перарос у Вялікі Пажар. Згарэла 13 200 дамоў і 87 цэркваў. Аднак пажар меў адзін дадатковы эфект: у вогнішчы пагібла шматлікая колькасць асноўных пераношчыкаў энфекцыі — пацукі, што выклікала згасанне эпідэміі.

Падчас Рэстаўрацыі каралеўскі двор вярнуўся да дарэвалюцыйных традыцый. Суровыя і пурытанскія традыцыі часу Рэвалюцыі і Рэспублікі адышлі ў занябыт. Карл II быў улюбёны ў забаўляльны лад жыцця, бесперапыння праводзіліся прыёмы і балы. Шлюб з Кацярынай Партугальскай не паўплываў на тэмперамент караля, Карл працягваў заводзіць любоўныя раманы на баку. Карл стаў першым з манархаў, які звярнуў увагу на футбол. Таксама з’яўляўся мецэнатам артыстаў і вучоных. У 1660 годзе заснаваў Каралеўскае Таварыства.

Канец праўлення

Карл II Сцюарт

Згоднае праўленне Карла II і парламента пратрымалася 10 гадоў, пасля чаго пачаліся пагаршэнні. Да парушэння прывяла замежная палітыка караля, якая апіралася на каталіцкую Францыю, а таксама рэгілійная дзейнасць караля. Першае раздражнне прыйшло ў 1672 годзе, калі кароль абвясціў роўныя правы пратэстантам і англіканам. Парламент разлічыў гэта як першы крок да прызнання раўнапраўства каталікоў, і заблакаваў уставу. Ад гэтай пары адносіны паміж каралём і парламентам, рабіліся ўсё больш напружаннымі. У 1673 годзе пад уплывам парламенту, Карл адмовіўся ад нядаўніх пастаноў, прызнаўшы яшчэ раз акт аб недапушчальнасці раўнапраўства каталікоў. Годам пазней парламент адмовіўся фінансаваць англа-нідэрландскую вайну, такім чынам Карл быў вымушаны ісці на перамовы.

Да далейшых спрэчак далучылася пытанне аб пераемніку стальца. Каралева Кацярына, цяжарнасць якой кожны раз канчалася выкідам, не магла даць каралю мужчынскага нашчадка. У такой сітуацыі пераемнікам рабіўся брат Карла — Якаў, які не карыстаўся папулярнасцю, з-за сваёй ярай прыхільнасці да каталіцтва. У 1678 годзе, па Англіі «нейкімі» былі распаўсюджаны чуткі пра «папскую рэвалючыю», мэтай якой было забойства Карла II і станаўленне на трон каталіка Якава. Сам Карл у плёткі не паверыў, аднак паручыў Тому Озбарну азнаёміцца са справай. Апошні давёў справу да парламента, што прывяло яго да антыкаталіцкай істэрыі. Па ўсёй краіне пачалося паляванне на патэнцыяльных замоўшчыкаў.

У 1678 годзе большасць англічан жадала вайны з Францыяй, але кароль праводзіў таемныя перамовы з французамі, гарантуючы нейтральнасць Англіі. Аднак, нечакана, падчас чарговага пасольства, палата лордаў даведалася аб рэальнай мэце місіі. Баронячы сітуацыю, у 1679 годзе Карл II распусціў парламент. Новы быў скліканы ў сакавіку, большасць з лордаў былі прыхільнікамі караля.

Чарговым яблыкам разладу паміж каралём і парламентам стала пытанне аб пераемніке. Парламент 1679 года рабіў усё магчымае, каб не дапусціць на англійскі трон каталіка. У тым жа годзе быў падрыхтаваны дакумент Exclusion Bill паводле якога граф Ёркскі не меў права на пераемнасць кароны. У вачах пратэстантаў кандыдатам на трон быў старэйшы пазашлюбны сын Карла II — Джэймс Скот.

Аглашэнне Exclusion Bill прывяло да падзелу палітычнай сцэны Англіі і ўтварэння палітычных партый, якія існуюць і сёння. Прыхільнікі петыцыі ператварыліся ў партыю вігаў (Ліберальная партыя), праціўнікі ў партыю тораў (Кансерватыўная партыя).

Карл асцерагаючыся прыняцця закона, у 1679 годзе распусціў парламент. Два наступныя скліканні (1680 і 1681) таксама былі разпушчаны. Між тым апошні, стаў пачаткам асабістага праўлення Карла. Гэта выклікала абурэнне сярод некаторых пратыстанцкіх партый, якія ў 1683 годзе склалі змову супраць караля. Аднак змова была разсякрэчана, а змошчыкі пакараныя.

Смерць

Памёр Карл II у 1685 годзе. Перад самай смерцю прыняў каталіцтва. Яго пераемнікам стаў Якаў II у Англіі і як Якаў VII у Шатландыі. Непапулярная палітыка Якава прывяла да паўстання ў 1688 годзе, быў вымушаны бегчы ў Францыю.

Каханкі і пазашлюбныя дзеці

Карл II не пакінуў законных дзяцей, аднак вядомыя яго пазашлюбныя сыны і дочкі ад розных каханак:

Радавод

Генрых Сцюарт
 
Марыя I
 
Фрыдрых II Дацкі
 
Сафія Мекленбургкая
 
Антуан Наварскі
 
Жанна III Наварская
 
Франчэска I дэ Медычы
 
Жанна Аўстрыйская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якаў I
 
 
 
 
 
Ганна Дацкая
 
 
 
 
 
Генрых IV
 
 
 
 
 
Марыя дэ Медычы
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Карл I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Генрыета Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Карл II
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

  1. 1 2 Charles II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Charles II of England // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Lundy D. R. The Peerage

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі англійскія
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Каралі шатландскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1685 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1630 годзе
Катэгорыя·Сцюарты
Катэгорыя·Каралі ірландскія
Катэгорыя·Сцюарты