wd wp Пошук:

Кацярына Браганская

Кацярына Браганская (порт. Catarina de Bragança; 25 лістапада 1638 — 31 снежня 1705) — партугальская прынцэса з дому Браганса, дачка караля Жуана Аднаўляльніка, з 1662 года — жонка караля Англіі, Шатландыі і Ірландыі Карла II Сцюарта.

Біяграфія

Паколькі Англія заўсёды падтрымлівала Партугалію на глебе ўзаемнай цікавасці ў паслабленні Іспаніі, пасля аднаўлення Сцюартаў на англійскім прастоле старадаўні саюз было вырашана змацаваць шлюбам. Каб зацікавіць англічан у шлюбе, партугальскі кароль даў за дачкой нечуваны пасаг — гарады Танжэр і Бамбей.

Па прыбыцці ў Лондан маладая каралева апынулася адрэзанай ад двара падвойным бар’ерам мовы і веры. Яе сваякі былі дбайнымі каталікамі, а сярод продкаў лічыўся Св. Франсіска Борджа, адзін з бацькоў-заснавальнікаў ордэна езуітаў. Нядзіўна, што англіканам заўсёды здавалася за ёй цень папісцкай змовы.

Кацярына пакутавала ад пастаянных здрад мужа і бяздзетнасці: двойчы ў яе здараўся выкідак. З гадамі, аднак, насмешкі над ёй саступілі месца павазе. Пасля Хвалебнай рэвалюцыі, калі Сцюарты былі выгнаны з Англіі, каралеве-ўдаве было дазволена жыць адпаведна з яе высокім становішчам ў Сомерсет-хаусе. У 1692 г. яна вярнулася ў Партугалію. Пахавана ў лісабонскім Манастыры еранімітаў.

Кацярыне прыпісваецца ўвядзенне ў Англіі традыцыі чаяванняў. Лічыцца, што менавіта ў яе гонар атрымаў назву нью-ёркскі раён Квінс, хоць прамыя доказы гэтага адсутнічаюць.

Зноскі

  1. 1 2 Catherine Of Braganza // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Catherine of Braganza // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 http://www.englishmonarchs.co.uk/stuart_29.html
  4. http://www.unofficialroyalty.com/category/formermonarchies/portuguese-royals/
  5. http://h2g2.com/approved_entry/A2998461
  6. Партугальская Вікіпедыя — 2001.
  7. 1 2 3 Kindred Britain
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1705 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Браганса (дынастыя)
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Шатландыі
Катэгорыя·Памерлі ў Лісабоне
Катэгорыя·Дынастыя Браганса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1638 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Сцюартаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Партугаліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Эвара
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных