wd wp Пошук:

Карл I Сцюарт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карл I.

Карл I (англ.: Charles I of England, 19 лістапада 1600 — 30 студзеня 1649, Лондан) — кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі з 27 сакавіка 1625. З дынастыі Сцюартаў. Яго палітыка абсалютызму і царкоўныя рэформы выклікалі паўстанні ў Шатландыі і Ірландыі і Англійскую рэвалюцыю. У ходзе грамадзянскіх войнаў Карл I пацярпеў паражэнне, быў аддадзены суду парламента і пакараны 30 студзеня 1649 г. ў Лондане.

Праўленне

У 1628 годзе быў забіты Бекінгем, які меў вялікі ўплыў на Карла. Незаконны збор падаткаў, насуперак «петыцыі аб правах», абудзіў абурэнне ў парламенце, які быў у 1629 годзе зноў распушчаны Карлам. Пасля гэтага ён кіраваў 11 гадоў сам, дастаючы грошы паборамі, штрафамі, манаполіямі і падобнымі шляхамі. У гэты час высунуўся Томас Уэнтварт, пасля граф Страфард, чалавек здольны, але жорсткі і ўладалюбівы; ён прыдумаў план (Thorough) ўвядзення абсалютнай улады караля, пры дапамозе пастаяннага войска, і з поспехам ўжываў яго сам, будучы намеснікам Ірландыі. Жадаючы ўвесці паўсюль у каралеўстве адзіную Англіканскую царкву, Карл пераследваў пурытанства, аддаючы перад ім перавагу нават папізму; прымасу Лоду ён дазволіў ўвесці бясшлюбнасць духавенства, вучэнне аб пекле, малітву аб памерлых і многія іншыя дагматы, якія збліжалі царкву з Рымам.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Charles I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі англійскія
Катэгорыя·Дынастыя Сцюартаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 30 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Файфе
Катэгорыя·Памерлі ў 1649 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада