wd wp Пошук:

Прынц Уэльскі

Уільям, прынц Уэльскі зараз.

Прынц Уэ́льскі (англ.: Prince of Wales, вал.: Tywysog Cymru) — тытул мужчыны-спадчынніка англійскага прастола, з 1707 года, пасля юрыдычнага аб’яднання Англіі і Шатландыі — прастола Вялікабрытаніі. Як правіла, жанчына-спадчынніца прастола не носіць тытул «прынцэса Уэльская», яго выкарыстоўвае толькі жонка прынца. Выключэннем з гэтай традыцыі было прысваенне ў 1525 годзе Генрыхам VIII Цюдарам тытула прынцэсы Уэльскай сваёй дачцы — будучай каралеве Марыі I Англійскай.

Гісторыя тытула

Тытул вядомы з ранняга Сярэднявечча, да канца XIII стагоддзя яго насілі кіраўнікі Уэльса — княства, якое знаходзілася на захадзе Брытаніі. Апошнім незалежным ад Англіі кіраўніком Уэльса (прынцам Уэльскім) быў Лівелін ап Грыфід. У канцы XIII стагоддзя, у сувязі з заваяваннем Уэльса каралём Англіі Эдуардам I і стратай Уэльсам незалежнасці, тытул прынца Уэльскага перайшоў да англійскай кароны і стаў належаць спадчынніку яе прастола.

Паводле падання, Эдуард I пайшоў на хітрасць, каб дамагчыся дамінавання англійскай кароны ва Уэльсе. Калі ён, дасягнуўшы вялікіх ваенных поспехаў у гэтым краі, сабраў валійскіх князёў і прапанаваў ім прызнаць васальную залежнасць ад Англіі, тыя ў якасці галоўнай умовы запатрабавалі, каб прынцам Уэльса быў мясцовы выхадзец, які ні слова не ведае па-англійску. Эдуард тут жа даў урачыстую клятву выканаць гэту ўмову. Князі падпісалі дагавор аб васальнай залежнасці, пасля чаго Эдуард вынес ім свайго сына (будучага караля Эдуарда II), які нарадзіўся напярэдадні ў валійскім замку Карнарване, і выклікнуў: «Вось вам прынц Уэльскі, выхадзец вашай краіны і ён ні слова не ведае па-англійску!» Легенда вядомая з XVI стагоддзя. У рэчаіснасці ў часы Эдуарда I арыстакратыя ў Англіі была нарманскай і размаўляла па-старафранцузску; але Эдуард II сапраўды нарадзіўся ў Карнарване падчас кампаніі яго бацькі ва Уэльсе.

Парадак прысваення

Тытул прынца Уэльскага не прысвойваецца аўтаматычна і не пераходзіць па спадчыне, ён кожны раз адмыслова прысвойваецца манархам, звычайна праз некалькі месяцаў ці нават гадоў пасля таго, як спадчыннік набывае статус. Шэраг спадчыннікаў-старэйшых сыноў так і не паспелі атрымаць тытул прынца Уэльскага, у прыватнасці, будучы Генрых VI (яго бацька Генрых V памёр неўзабаве пасля яго нараджэння, і ён адразу ўзыйшоў на прастол), два памерлыя ў маленстве старэйшыя сыны Генрыха VIII. Усе гэтыя прынцы насілі толькі тытул «герцаг Корнуальскі» (гл. ніжэй).

Прынц Уэльскі таксама праходзіць фармальную інвестытуру, падчас якой манарх ускладае на яго галаву вянок прынца Уэльскага. У выпадку маленства прынца інвестытура можа быць праведзена праз некалькі гадоў пасля прысваення тытула. З 1911 года інвестытура праводзіцца ў тым самым замку Карнарван ва Уэльсе, дзе нарадзіўся Эдуард II; ініцыятарам правядзення цырымоніі ва Уэльсе стаў валіец Дэвід Лойд-Джордж.

Звычайна прынцамі Уэльскімі з’яўляюцца старэйшыя сыны манархаў, аднак два разы гэты тытул прысвойваўся ўнукам каралёў пасля смерці іх бацькоў (будучым Рычарду II і Георгу III). Двойчы пасля смерці прынцаў Уэльскіх (Артура ў 1502 годзе і Генрыха ў 1612 годзе) гэты тытул перадаваўся іх малодшым братам, якія ўзышлі потым на прастол як Генрых VIII і Карл I, адпаведна.

Цяпер у Вялікабрытаніі гэты тытул носіць прынц Уільям (Вільям) — старэйшы сын караля Карла III, які з’яўляецца 22-м прынцам Уэльскім. Ён з’яўляецца спадчыннікам прастола з моманту смерці Лізаветы II ў верасні 2022 г., амаль адразу атрымаўшы тытул прынца Уэльскага.

Іншыя тытулы

Прынц Уэльскі носіць таксама звычайна прысвойваны разам з гэтым тытулам другарадны тытул графа Чэстэра. Акрамя таго, старэйшы сын манарха аўтаматычна (з моманту з’яўлення на святло ў сям’і які валадарыць манарха ці ўступы бацькі ці маці на прастол) атрымлівае англійскі тытул герцага Корнуальскага, а пасля англа-шатландскай уніі 1603 г. таксама і шатландскі — герцага Ротсейскага разам з шэрагам іншых другарадных тытулаў.

Спіс прынцаў Уэльскіх

Прынц Уэльскі — незалежны тытул

Выява Імя Чыім спадчыннікам з’яўляўся Дата нараджэння Прысваенне тытула Страта тытула Дата смерці Іншыя тытулы Прынцэса Уэльская (жонка)
Давід ап Лівелінсын Лівеліна Вялікагакаля 121511 красавіка 1240; упершыню згаданы ў дакументах у 124425 лютага 1246 —Ізабела дэ Браоз
Лівелін ап Грыфід —
сын Грыфіда ап Лівеліна II
каля 122329 верасня 126711 снежня 1282
загінуў у бітве
прынц ГвінедаЭлеанор дэ Манфор
Давід ап Грыфідбрат Лівеліна ап Грыфідакаля 123811 снежня 12823 кастрычніка 1283
пакараны смерцю ў Шрусберы
лорд СноўданЭлізабет Ферэрс

Прынцы Уэльскія — спадчыннікі прастола Англіі

Выява Імя Чыім спадчыннікам з’яўляўся Дата нараджэння Абвешчаны спадчыннікам прастола Прысваенне тытула Страта тытула Дата смерці Іншыя тытулы Прынцэса Уэльская (жонка)
Эдуард Карнарванскі
пазней кароль Эдуард II
Эдуард I25 красавіка 128419 жніўня 12847 лютага 13017 ліпеня 1307
стаў каралём
21 верасня 1327граф дэ Панцье, граф Чэстэр
Эдуард ВудстакскіЭдуард III15 чэрвеня 133012 мая 1343[1]8 чэрвеня 1376граф Чэстэр, герцаг КорнуальскіДжаана Кенцкая
Рычард Плантагенет
пазней кароль Рычард II
6 студзеня 13678 чэрвеня 137620 лістапада 1376[1]22 чэрвеня 1377
стаў каралём
14 лютага 1400герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр
Генры Монмут
пазней кароль Генрых V
Генрых IV16 верасня 138730 верасня 139915 кастрычніка 1399[1]21 сакавіка 1413
стаў каралём
31 жніўня 1422герцаг Ланкастэр, герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр
Эдуард ВэстмінстэрскіГенрых VI13 кастрычніка 145315 сакавіка 1454[1]11 красавіка 1471 звяржэнне бацькі4 мая 1471герцаг Корнуальскі, граф ЧэстэрГанна Невіл
Эдуард Ёрк
пазней кароль Эдуард V
Эдуард IV4 лістапада 147011 красавіка 147126 чэрвеня 1471[1]9 красавіка 1483
стаў каралём
1483?герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр
Эдуард ПлантагенетРычард IIIкаля 1473148324 жніўня 1483[1]9 красавіка 1484герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр, граф Солсберы
Артур ЦюдарГенрых VII20 верасня 148629 лістапада 14892 красавіка 1502герцаг Корнуальскі, граф ЧэстэрКацярына Арагонская
Генры Цюдар
пазней кароль Генрых VIII
28 чэрвеня 14912 красавіка 150218 лютага 1504[1]22 красавіка 1509
стаў каралём
28 студзеня 1547герцаг Корнуальскі, граф Чэстэр, герцаг Ёрк
Эдуард Цюдар
пазней кароль Эдуард VI
Генрых VIII12 кастрычніка 1537153728 студзеня 1547
стаў каралём
6 ліпеня 1553герцаг Корнуальскі,
граф Чэстэр
Генры СцюартЯкаў I19 лютага 159424 сакавіка 16034 чэрвеня 1610[1]6 лістапада 1612герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя
Чарлз Сцюарт
пазней кароль Карл I
19 лістапада 16006 лістапада 16124 лістапада 1616[1]27 сакавіка 1625
стаў каралём
30 студзеня 1649герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Ёрк, герцаг Олбані, маркіз Орманд, граф Чэстэр, граф Карык, граф Рос і іншыя
Чарлз Сцюарт
пазней кароль Карл II
Карл I29 мая 1630абвешчаны
у 1638—1641
[1]
30 студзеня 1649
тытул скасаваны
(стаў каралём у 1660)
6 лютага 1685герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык, барон Рэнфру і іншыя
Георг Аўгуст
пазней кароль Георг II
Георг I10 лістапада 16831 жніўня 171427 верасня 171411 чэрвеня 1727
стаў каралём
25 кастрычніка 1760герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Кембрыджскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыяКараліна Брандэнбург-Ансбахская
Фрэдэрык ЛуісГеорг II1 лютага 170711 чэрвеня8 студзеня 1729[1]31 сакавіка 1751герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Эдынбургскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыяАўгуста Саксен-Гоцкая
Георг Вільгельм Фрэдэрык
пазней кароль Георг III
4 чэрвеня 173831 сакавіка 175120 красавіка 175125 кастрычніка 1760
стаў каралём
29 студзеня 1820герцаг Эдынбургскі, граф Чэстэр і іншыя
Георг Аўгуст Фрэдэрык
пазней кароль Георг IV
Георг III12 жніўня 176219 жніўня 1762[1]29 студзеня 1820
стаў каралём
26 чэрвеня 1830герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыяКараліна Браўншвайгская
Альберт Эдуард
пазней кароль Эдуард VII
Вікторыя9 лістапада 18418 снежня 184122 студзеня 1901
стаў каралём
6 мая 1910герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыяАляксандра Дацкая
Георг
пазней кароль Георг V
Эдуард VII3 чэрвеня 186522 студзеня 19019 лістапада 19016 мая 1910
стаў каралём
20 студзеня 1936герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, герцаг Ёркскі, граф Чэстэр, граф Карык і іншыяМарыя Тэкская
Эдуард
пазней кароль Эдуард VIII, а затым герцаг Віндзар
Георг V23 чэрвеня 18946 мая 191023 чэрвеня 191020 студзеня 1936
стаў каралём
28 мая 1972герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя
Чарлз

пазней кароль Карл III

Лізавета II 14 лістапада 1948 6 лютага 1952 26 ліпеня 1958 8 верасня 2022
стаў каралём
жыве дагэтуль герцаг Корнуальскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя 1. Дыяна Спенсер
2. Каміла Шанд (афіцыйна не карысталася тытулам)
Уільям Маўнтбетэн-ВіндзарКарл III21 чэрвеня 19828 верасня 20229 верасня 2022жыве дагэтульгерцаг Корнуальскі, герцаг Кембрыджскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Карык і іншыя Кэтрын Мідлтан

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Prince of Wales — Previous Princes(англ.)  (недаступная спасылка). princeofwales.gov.uk. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 18 сакавіка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Уэльс
Катэгорыя·Прынцы Уэльскія
Катэгорыя·Тытулы