wd wp Пошук:

Новыя Нідэрланды

Новыя Нідэрланды (нідэрл.: Nieuw-Nederland, англ.: New Netherland, лац.: Novum Belgium ці Nova Belgica) (16141674) — рэгіён на тэрыторыі ўсходняй часткі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ў XVII стагоддзі, які распасціраўся ад 38 да 45 градусаў паўночнай шыраты.

Гісторыя

Востраў Манхэтэн быў адкрыты галандскай Ост-Індскай кампаніяй з яхты «Паўмесяц» (нідэрл.: Halve Maen) пад камандаваннем Генры Гудзона у 1609 годзе і вывучаны Адрыянам Блокам (Adriaen Block) і Хендрыкам Крыстыянсам (Christiaensz) у 1611—1614 гады. Па іх карце ў 1614 годзе Генеральныя штаты ўключылі гэту тэрыторыю як Новыя Нідэрланды ў складзе Галандскай Рэспублікі.

Карта, заснаваная на даных экспедыцыі Адрыяна Блока — першая згадка назвы Новыя Нідэрланды, 1614 год.

Паводле міжнароднага права, прэтэнзіі на тэрыторыю неабходна было замацаваць не толькі іх выяўленнем і прадастаўленнем карт, але таксама іх засяленнем. У маі 1624 года нідэрландцы завяршылі свае прэтэнзіі дастаўкай і пасяленнем 30 нідэрландскіх сем’яў на Noten Eylant, сучасны Губернатарскі востраў (англ.: Governors Island). Галоўным горадам калоніі служыў Новы Амстэрдам. У 1664 годзе губернатар Пітэр Стэйвесант перадаў Новыя Нідэрланды англічанам.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Зніклі ў 1667 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Нідэрландаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1614 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1625 годзе
Катэгорыя·Былыя калоніі Нідэрландаў
Катэгорыя·Новыя Нідэрланды
Катэгорыя·Гісторыя ЗША