wd wp Пошук:

Каралевіч

Каралевіч/каралеўна — афіцыйны арыстакратычны тытул у манархічнай Рэчы Паспалітай і Каралеўстве Польскім, дзеці пануючых каралёў польскіх.

Значэнне таксама мае на ўвазе дзяцей замежных манархаў. Непасрэднымі калегамі каралевіча ў іншых манархічных сем’ях адпаведна лічыццца такія пасады, як інфант, прынц каралеўскай крыві(польск.) бел..

Слова можна сустрэць ў дакументах ВКЛ XV стагоддзя (загад каралевіча Казіміра жамойцкаму старосце Кантоўту; 14 красавіка 1441 г., Вільня)[1]. Каралевіч Уладзіслаў у 1617—18 гадах з войскамі хадзіў у паход(руск.) бел. на Маскоўскае царства[2].

Ужыванне у культуры

Ужываецца таксама, у прыватнасці, у народных паданнях і казках: «Каралевіч, які нічога не баяўся» (Браты Грым)[3], «Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка» (беларуская народная казка)[4], «Аб каралевічу-чараўніку» (беларуская народная казка)[5]. У сучаснай беларускай літаратуры — у фэнтэзійна-прыгодніцкай трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».

Беларускім этнографам Еўдакімам Раманавым у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерніі ў XIX стагоддзі быў запісаны карагод (гульня) «У каралевіча». Ён гэта апісваў такім чынам:

Для гульні ў каралевіча дзяўчыны становяцца ў кружок. У сярэдзіну кружка ўпускаецца царскі сын, ці каралевіч,— дзяўчына, якой даецца шапка ў рукі. Ходзячы вакол царскага сына дзяўчыны спяваюць:

«Цароў сын, каралевіч, Пры гораду ходзіць. Пры гораду ходзіць. Шапку ў руках носіць, А шапачку носіць, Нівест выглідаіць…»
.

Дзяўчына, якая стаіць у крузе, выбірае адну з сябровак і цалуе яе. Тая бярэ ў яе шапку і сама ідзе ў круг. Гульня працягваецца, пакуль усё не пабываюць каралевічам[6].

Карагод «У каралевіча» у 1922 годзе выкарыстоўваў К. Алексютовіч у п’есе Е. Міровіча «Машэка». Тэкст песні у п’есе быў зменены, а карагод быў значна тэатралізаваны[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2010. Праверана 7 лютага 2015.
  2. Анатоль Грыцкевіч. Погляд у гісторыю (нявызн.). Праверана 7 лютага 2015.
  3. Пераклад: Міхась Пазнякоў. Каралевіч, які нічога не баяўся (нявызн.). Беларуская Палічка. Праверана 11 студзеня 2015.
  4. Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка // Беларускія казкі. — Мюнхен, 1957.
  5. Аб каралевічу-чараўніку (нявызн.). Праверана 7 лютага 2015.
  6. 1 2 Хороводы (нявызн.). Праверана 7 лютага 2015.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Каралеўскія дынастыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Манархія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Тытулы
Катэгорыя·Каралі польскія
Катэгорыя·Гісторыя Польшчы
Катэгорыя·Рэч Паспалітая