Караба́х (азерб.: Qarabağ, арм.: Ղարաբաղ) — гісторыка-геаграфічны рэгіён ва Усходнім Закаўказзі, які складаецца з Раўніннага Карабаха(руск.) бел. і Нагорнага Карабаха.
Карабах умоўна падзелены на тры рэгіёны: Нагорны Карабах (гістарычны Арцах, ахоплены ў асноўным сучасным Нагорным Карабахам), Раўнінны Карабах (стэпы паміж рэкамі Кура і Арас) і Зангезур (ўсходнія схілы Зангезурскага хрыбта, прыблізна Сюнік і Кашатаг).
У XVI — сярэдзіне XVIII стагоддзяў — бегларбекства (правінцыя) Сефевідскай імперыі, дзе нізіны і перадгор’і ўваходзілі ў мусульманскія ханствы, а нагорныя тэрыторыі ў армянскія мелікствы(руск.) бел.[1]; у сярэдзіне XVIII — пачатку XIX стагоддзяў тут існавала карабахскае ханства; з 1805 года — у складзе Расійскай імперыі; у савецкі час — у складзе Азербайджанскай ССР. У цяперашні час дэ-юрэ ўваходзіць у склад Азербайджанскай Рэспублікі. Значная частка тэрыторыі з пачатку 1990-х гадоў дэ-факта кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай.