wd wp Пошук:

Карабахскі дыялект

Карабахскі дыялект (арм.: Ղարաբաղի բարբառ) так сама Арцахскі дыялект (арм.: Արցախի բարբառ)[1] — старажытны ўсходнеармянскі дыялект, адзін з самых распаўсюджаных дыялектаў армянскай мовы[2][3][4], з унікальнай фанетычнай і сінтаксічнай структурай. На гэтым дыялекце зараз размаўляюць не толькі жыхары Нагорнага Карабаха, але і вялікая частка насельніцтва Зангезура (Сюніка) Рэспублікі Арменія.

Распаўсюджванне карабахскага дыялекту

На дыялекце размаўляла большасць армян, якія пражывалі у савецкім Азербайджане, асабліва ў гарадах Баку і Кіравабадзе (Гянджа).

Па меры абвастрэння карабахскай вайны армяне Азербайджана былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Сёння большасць эмігрантаў і бежанцаў з Азербайджана пражывае ў Арменіі і Расіі, дзе разам са стандартнай армянскай і рускай мовамі часам размаўляюць і на карабахскім дыялекце.

Дыялект меў вялікае ўздзеянне на фармаванне бакінскай гаворкі армянскай мовы. У дыялекце шмат субдыялектаў, якія істотна адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нагорны Карабах: армянскае Косава ці азербайджанскі Данбас? Ідэя. Беларускі глабальны часопіс.
  2. Karapetyan, Samvel; Karapetyan, Bakur (1998). Detskaya kniga.
  3. Manasian, Aleksandr (2002) (in ru). p. 45. “Карабахский диалект один из самых распрастраненных диалектов армянского языка. На этом диалекте говорят не только жители Нагорного Карабаха, но и большая часть населения Зангезура (Сюника) Республики Армения. Диалект имел большое воздействие на формирование бакинского говора армянского языка.”
  4. Maroutian, H. T.; Sargsian, H. G.; Kharatian, Z. V. (1989). “К этнокультурной характеристике Арцаха” (in hy). Lraber Hasarakakan Gitutyunneri (Yerevan: Armenian National Academy of Sciences) 6: 3–18. ISSN 0320-8117. http://lraber.asj-oa.am/3801/. Retrieved on 30 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Армянская мова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дыялекты
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта