wd wp Пошук:

Капуста агародная

Капуста агародная[3], таксама Капуста звычайная (Brássica olerácea) — двухгадовая расліна, сельскагаспадарчая культура; від роду Капуста (Brassica).

Народныя назвы

Капуста, качанне, качаны[3][4][5][6].

Распаўсюджанне

Дзікарослы сваяк капусты агароднай да гэтага часу не ўсталяваны. А. Дэкандоль лічыў, што ён расце па берагах паўднёвай Англіі і Ірландыі, паўночна-заходняй Францыі, на Гельгаландзе, у Даніі і на паўночных берагах Міжземнага мора каля Ніцы, Генуі і Лука.

Грузінскі вучоны Г. Джапарыдзэ лічыць, што радзімай капусты з’яўляецца не ўзбярэжжа Міжземнага мора, а Калхидская нізіна Грузіі, бо менавіта ў гэтых месцах сустракаецца рэдкая разнастайнасць падобных з капустай раслін, якія называюцца «кежэра».

Асаблівасці біялогіі

У першы год капуста фарміруе качан (вілок). На наступны год гіганцкая пупышка на пакарочаным сцябле — храпцы — кранаецца ў рост. Сцябло моцна выцягваецца, і развіваецца суквецце з вялікай колькасцю кветак.

Класіфікацыя

У пачатку XXI стагоддзя прыняты падзел віду Капуста агародная на наступныя разнавіднасці, кожная з якіх заключае мноства сартоў:

Хімічны склад

Вугляводы, мінеральныя солі (сера, кальцый, калій, фосфар), клятчатка, тлушчы, лактоза, ліпаза, пратэаза і іншыя энзімы, фітанцыды, вітамін А, вітамін В1, вітамін С, вітамін P, вітамін К, вітамін В6, проціязвенны вітамін U і іншыя вітаміны.

Агратэхніка

Усходы капусты гінуць ад марозу ў перыяд да ўтварэння качана; гэты перыяд працягваецца 100—160 дзён. Таму насенне капусты высяваюць у парніках, вырошчваюць расаду. Затым расаду пікіруюць і высаджваюць у грунт. Качанная капуста патрабавальная да мінеральнага харчавання і вільгаці.

У беларускай кухні

Капуста або капуснік, або капусняк — традыцыйная страва. Вараць з дробна пакрышанай капусты, дадаюць бульбу, прыправы, часта кладуць сушаныя грыбы. Гатуюць з мясам або запраўляюць здорам ці заскварваюць; часта перад ядою прыпраўляюць смятанай. Даўней, асабліва на Палессі, у капусту дадавалі муку (рабілі закалоту), каб менш спажываць хлеба.

Таксама вядома квашаная капуста.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  7. Синская, Е. Н. Род 649. Капуста — Brassica // Флора СССР / Ботан. ин-т АН СССР; Гл. ред. акад. В. Л. Комаров; Ред. VIII тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 459—466.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Капуста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гародніна
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі