wd wp Пошук:

Беседзь

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беседзь (значэнні).

Бе́седзь — рака ў Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі і Магілёўскай, Гомельскай абласцях Беларусі, левы прыток Сажа (басейн Дняпра). Даўжыня 261 км, у межах Беларусі 185 км. Вадазбор 5460 км², у межах Беларусі 3110 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 28,4 м³/с. Агульнае падзенне 59,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,23 .

Назва

Назва Беседзі балцкага паходжання, суадносіцца з такімі адпаведнікамі, як літ. Bestinis, Best-upis, лат. Beste[1], якія, у сваю чаргу, звязаныя з літоўскім besti “капаць, пратыкваць”[2].

Агульнае

Пачынаецца ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці, цячэ ў Хоцімскім, Касцюковіцкім і Веткаўскім раёнах Беларусі. Тройчы перасякае беларуска-расійскую мяжу. Вадазбор на паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны, у нізоўях на Чачэрскай раўніне і ў Гомельскім Палессі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 3,5—5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Суднаходная за 78 км ад вусця.

Даліна выразная, слабазвілістая, трапецападобная, шырыня да ўпадзення р. Жадунь 0,2—0,3 км, далей 0,6—1 км, ніжэй вусця р. Свінка 1—1,5 км. Пойма пераважна двухбаковая, большай часткай лугавая, парэзаная прытокамі, старыцамі, рукавамі; вышыня ў вярхоўі 0,1—0,2 км, на астатнім працягу 0,5—0,8 км, пасля ўпадзення р. Свінка да вусця 0,5—1,5 км.

Рэчышча моцназвілістае і разгалінаванае; яго шырыня ў вярхоўі 15—20 м, у ніжнім цячэнні 30—40 м (на асобных участках да 100 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, вышынёй 0,3—2 м.

Асноўныя прытокі

Справа: Чачавец, Благаўка, Еленка, Сураў, Жадунь, Дзяражня, Алёшня, Палуж, Каўпіта, Азярышчанская, Чарняўка.

Злева: Альшоўка, Жадунька, Войская, Зубр, ручай Машоўка, Пералёўка, Стаўбунка, Студзёнка, Увіч, Сплавень (Трасцянец).

На рацэ

Гарадскія пасёлкі: Хоцімск, Красная Гара. Іншае: Белая Дуброва, Веткаўскі батанічны заказнік.

У мастацтве

Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў напісаў верш «Мая Беседзь».

Літаратура

  1. В.Н. Топоров, О.Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — Москва: Изд-во АН СССР, 1962. — С. 177.
  2. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 63.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Бранскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Касцюковіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Басейн Беседзі
Катэгорыя·Рэкі Веткаўскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Сажа
Катэгорыя·Рэкі Хоцімскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Смаленскай вобласці